26 красавiка 2024, Пятніца, 22:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцеец выкапаў у сваім агародзе кілаграм ртуці

1

Мужчына спрабаваў выкапаць слуп, а выявіў гумовую ёмістасць з невядомым рэчывам, падобным на ртуць.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе МНС.

«У Берасцейскае УМНС паступіла паведамленне аб выяўленні на тэрыторыі прыватнага домаўладання ў Берасці пры правядзенні земляных работ гумавай ёмістасці з невядомым рэчывам, падобным на ртуць. Пасля прыбыцця да месца выкліку аддзялення пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада УМНС было ўстаноўлена, што гаспадар домаўладання пры правядзенні земляных работ (выкопванне слупа), выявіў эмаляваны чайнік, усярэдзіне якога знаходзілася гумовая ёмістасць са ртуццю. Пры выманні ёмістасці з чайніка адбыўся разліў ртуці на плошчу блізу 0,1 м. кв.

Работнікі МНС сабралі пралітую ртуць у колькасці 25 грамаў, правялі дэмеркурызацыённыя працы. Гумовая ёмістасць са ртуццю агульнай вагой блізу 1000 грамаў была канфіскаваная.

ФОТА: МНС

Забруджванне навакольнага асяроддзя не адбылося, пацярпелых няма. Праверку паводле факту выяўлення ртуці праводзяць работнікі АУС адміністрацыі Маскоўскага раёна Берасця», - адзначылі там.

ФОТА: МНС
Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках