15 траўня 2024, Серада, 11:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяты аргумент супраць смяротнага пакарання

20

Фільм з цыклу «Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання» распавядае аб нялюдскім стаўленні да сваякоў пакараных у Беларусі.

Камітэт правоў чалавека ААН неаднаразова заяўляў пра тое, што працэдура смяротнага пакарання ў Беларусі падпадае пад прыкметы катаванняў. Прычым не толькі пакаранага, але і ягоных сваякоў.

Не паведамляецца пра дату выканання смяротнага прысуду, а знаходжанне ў камеры смяротнікаў доўжыцца некалькі месяцаў. Гэта вельмі жорстка ўспрымаецца чалавечай псіхікай, паколькі асуджаны не можа рэальна ўсведамляць, калі прысуд будзе прыведзены ў выкананне, калі наступіць апошні дзень ягонага жыцця, ён не можа падрыхтавацца да гэтага акту, паведамляе сайт ПЦ «Вясна».

Праваабаронца Гары Паганяйла кажа: «У Беларусі працягвае дзейнічаць закон, які тычыцца яшчэ савецкага перыяду, калі пры выкарыстанні выключнай меры пакарання ў выглядзе расстрэлу труп пакаранага сваякам не выдаюць, месца пахавання не паведамляюць. І такім чынам спрабуюць зрабіць таямніцай і саму дату выканання прысуду, і месца, дзе пахаваны чалавек».

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках