7 траўня 2024, aўторак, 21:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-кіраўнік Пентагона: Я прымаю ядзерныя пагрозы Пуціна за чыстую манету

3
Экс-кіраўнік Пентагона: Я прымаю ядзерныя пагрозы Пуціна за чыстую манету

Апошнім часам у свеце ўзрасла імавернасць прымянення ядзернай зброі.

Такую думку выказаў Уільям Пэры, які займаў пасаду кіраўніка Пентагона з 1994 да 1997 года, паведамляе "Лiга.нет".

З ягоных слоў, свет знаходзіцца на парозе чарговай гонкі ядзерных узбраенняў праз намеры расейскага кіраўніцтва паставіць на ўзбраенне амаль 40 адзінак новых міжкантынентальных ракет.

"З гэтага варта зрабіць дзве высновы. Першую: ЗША наважаць, што яны вымушаныя папоўніць свой ядзерны арсенал. Другую: паколькі пры распрацоўцы новых узбраенняў у РФ з'яўляецца неабходнасць правядзення ядзерных выпрабаванняў, ЗША будуць рэагаваць на гэта таксама", - сказаў ён.

Нягледзячы на тое, што ЗША не ратыфікавалі Дамову аб усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў, яны не праводзілі ядзерных выпрабаванняў. "Аднак цяпер мы рухаемся да моманту, калі ўсё гэта зменіцца як з боку Расеі, так і ЗША", - упэўнены Пэры.

Як мяркуе экс-кіраўнік Пентагона, прычыны мадэрнізацыі расейскага ядзернага арсенала палягаюць ў нібыта слабасці яе няядзерных сіл. "Ядзерная зброя павінна кампенсаваць гэта", - мяркуе ён.

"Калі справа дойдзе да нейкага канфлікту, яны паспрабуюць хутка перавесці яго на ядзерны ўзровень. Тым больш яны адкрыта заявілі, што больш не прытрымліваюцца палітыкі адмовы ад нанясення ядзернага ўдару і збіраюцца ўжываць ядзерную зброю ў выпадку канфлікту. Агулам, імавернасць прымянення ядзернай зброі ўзрасла. Я прымаю заявы расейскага боку за чыстую манету", - рэзюмаваў Пэры.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках