26 красавiка 2024, Пятніца, 4:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд над журналістам Алесем Леўчуком перанесены

2
Суд над журналістам Алесем Леўчуком перанесены
Алесь Ляўчук

Супрацоўнікі міліцыі, якіх выклікалі ў якасці сведак, не з'явіліся на працэс.

Судовага разгляду справы незалежнага журналіста Алеся Ляўчука, за інтэрв'ю, узятае ў футбаліста берасцейскага «Дынама» Рамана Васілюка, не адбылося. Прычынай гэтаму, паводле версіі міліцыі, стала адсутнасць у судзе сведак, паведамляе "Радыё Рацыя".

- Пазванілі супрацоўнікі міліцыі і паведамілі, што суд перанесены на пятніцу. Я пайшоў да прадстаўніка суда, дзе мне сказалі, што мая справа нават не паступіла ў суд. І нічога невядома. Паехаў у Ленінскі РАУС, у іх пачалася нейкая паніка, пачалі блытацца ў паказаннях. Таму я не ведаю, чым гэта скончыцца, - распавёў журналіст.

Алеся Ляўчука не ўпершыню абвінавачваюць у «незаконным вырабе інфармацыйнага прадукту» і «супрацоўніцтве з замежнымі сродкамі масавай інфармацыі» без акрэдытацыі. Паралельна гэтай справе, супраць Алеся днямі распачатая яшчэ адна. Карэспандэнт мяркуе, што адбываецца гэта з замовы КДБ.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках