17 траўня 2024, Пятніца, 8:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крамы Беластока праводзяць «марафон шопінгу» для беларусаў

9
Крамы Беластока праводзяць «марафон шопінгу» для беларусаў

«Марафон беларускага тыдня шопінгу і адпачынку ў Беластоку» пройдзе з 27 чэрвеня па 5 ліпеня.

У акцыі паўдзельнічаюць польскія крамы, гандлёвыя цэнтры, гатэлі ды рэстарацыі горада, якія запланавалі спецпрапановы і зніжкі для беларускіх пакупнікоў. Акрамя таго, кошты знізілі і мясцовыя гатэлі. Да прыкладу, гатэлі Esperanto і Branicki прадастаўляюць 10% зніжкі на начлег. У Outlet Center на ўсе тавары зніжка ад 20% да 35%. Leroy Merlin пры куплі тавару мінімум на 500 злотых дае бонус на суму 50 злотых на наступныя пакупкі. Гарадскі рынак Targowisko Lech прапануе зніжкі 10-15%, піша БелаПАН.

Падчас марафону ў Беластоку пройдзе шэраг культурных мерапрыемстваў. Напрыклад, Фестываль Сербскай культуры з 26 па 28 чэрвеня. У гэтыя ж запланаваны Halfway Festival. А ў Цэнтры імя Людвіка Заменгофа арганізуюць выставу лятучых мадэляў. 28 чэрвеня таксама пройдзе канцэрт польскай музыкі з цыкла «Музыка майстроў барока», піша polsha24.com.

Паводле звестак польскай мытні, за першы квартал 2015 года беларусы патрацілі на пакупкі у Польшчы амаль 90 мільёнаў долараў. Часцей за ўсё беларусы набываюць у Польшчы электроніку, прадукты харчавання, бытавую хімію, будаўнічыя матэрыялы, адзенне ды запчасткі для машын.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках