26 красавiка 2024, Пятніца, 15:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбух у аквапарку на Тайвані: больш за 200 пацярпелых

6

Колькасць пацярпелых у выніку выбуху, які адбыўся ўвечары ў суботу, 27 чэрвеня ў аквапарку ў тайваньскім горадзе Сіньбэй, дасягнула 205 чалавек.

Пра гэта паведамляе партал Focus Taiwan, піша Lenta.ru.

Паводле інфармацыі СМІ, стан 82 чалавек ацэньваецца як крытычны. Большасць пацярпелых дастаўленыя ў мясцовыя клінікі, некаторыя параненыя па-ранейшаму чакаюць шпіталізацыі. Інфармацыі аб загінулых няма.

Выбух адбыўся падчас дыскатэкі, якая праходзіла ў аквапарку Formosa Water Park, прыкладна а 20:30 паводле мясцовага часу (15:30 у Менску). Паводле наяўнай інфармацыі, на адной з танцпляцовак быў распылены белы дым невядомага паходжання. Праз некалькі секунд белае воблака, паспеўшае ахінуць людзей, выбухнула і агонь ахапіў больш за сотню прысутных. У большасці пацярпелых зафіксаваныя апёкі 40 адсоткаў цела праз тое, што яны знаходзіліся ў лёгкім адзенні.

Прырода распыленага рэчывы пакуль не ўстаноўленая. Паліцыя апытвае арганізатараў дыскатэкі і супрацоўнікаў аквапарку.

Сіньбэй - горад цэнтральнага падпарадкавання. Ён атачае з усіх бакоў сталіцу Тайваня - Тайбэй - і ўваходзіць у яе агламерацыю. Сіньбэй з'яўляецца самым населеным горадам на Тайвані.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках