14 траўня 2024, aўторак, 7:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Майдан у Арменіі: дэманстранты вырашылі працягнуць пратэст

Дэманстранты ў цэнтры Ерэвана адмовіліся разыходзіцца пасля абяцання прэзідэнта краіны аб кампенсацыі падвышаных тарыфаў на электраэнэргію.

Удзельнікі бестэрміновай акцыі пратэсту супраць падвышэння тарыфаў на электраэнэргію прынялі пастанову працягнуць мітынг, паведамляе 1in.am. Пра гэта на праспекце Баграмяна ў Ерэване сёння ўвечары заявілі сябры ініцыятыўнай групы. "Наша барацьба не скончыцца, пакуль мы не атрымаем адказ на наша патрабаванне!", - заявіў адзін з іх, звяртаючыся да мітынгоўцаў.

У адказ пачуліся ўхваляльныя скандаваннем некалькіх тысяч дэманстрантаў, што сабраліся на Баграмяна. З'явіліся плакаты: "Наша патрабаванне не выкананае".

Нагадаем, сёння раней прэзідэнт Арменіі Серж Саргсян на нарадзе з адказнымі за эканамічную палітыку выступіў з прамовай і заявіў, што скасаванне раней прынятайпастановы аб падвышэнні тарыфу на электраэнэргію на 6,93 драма багата наступствамі, аднак, адзначыў, што грамадзяне не павінны плаціць гэты даданы тарыф да таго часу, пакуль не высветліцца канчаткова, наколькі падвышэнне абгрунтаванае, і ўрад аплату павінен узяць на сябе.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках