17 траўня 2024, Пятніца, 10:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турыстычныя фірмы: Беларусы перасталі ездзіць у Туніс яшчэ тры гады таму

2
Турыстычныя фірмы: Беларусы перасталі ездзіць у Туніс яшчэ тры гады таму

Некалькі беларускіх тураператараў прапануюць адпачыць у тых самых чатырох і пяцізоркавых гатэлях, якія абстралялі ў пятніцу.

За 10 начэй у гатэлі Royal Kenz Hotel паводле спецпрапановы трэба заплаціць 800 долараў, піша kp.by.

- У нас не было ні аднаго турыста ў гэтым годзе, які б паехаў адпачываць у Туніс. Продажы ў гэтым кірунку на нулі. Беларусы прасталі ездзіць у гэтую краіну яшчэ тры-чатыры гады таму, калі там пачаліся ваенныя дзеянні, - адказалі ў вядомым турыстычным агенцтве.

Гатэль Riu Imperial Marhaba выстаўлены на іншым сайце за 15 мільёнаў, столькі абыдзецца пуцёўка на тыдзень.

- Ні адзін турыст не паехаў туды адпачываць. Не ўзгадаю, каб хтосьці тэлефанаваў і нават цікавіўся Тунісам, - адказалі ў іншай кампаніі.

- Вы знайшлі аб'яву пра адпачынак на нашым сайце? Не-не, яна не актуальна больш. Некалькі месяцаў таму мы закрылі гэты кірунак. Не хочам рызыкаваць турыстамі, адпраўляючы іх на адпачынак у Туніс, - адказалі ў трэцяй кампаніі.

Журналісты абтэлефанавалі з дзясятак турыстычных агенцтваў, але не знайшлося ні аднаго аператара, праз які беларусы паляцелі на адпачынак у Туніс.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках