12 траўня 2024, Нядзеля, 12:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азаранка выйшла ў другое кола Уімблдона

8
Азаранка выйшла ў другое кола Уімблдона
Фота: REUTERS/Stefan Wermuth

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (24-ы нумар сусветнага рэйтынгу) выйшла ў другое кола Уімблдонскага турніру.

29 чэрвеня ў матчы першага кола Азаранка перамагла Анэт Кантавейт (145) з Эстоніі - 6:2, 6:1, піша БелаПАН.

Наступнай спаборніцай беларускай тэнісісткі стане пераможца матчу Кірстэн Фліпкенс (Бельгія, 96) - Аніка Бек (Нямеччына, 70).

Сёння таксама свой першы матч у асноўнай сетцы правядзе беларуска Аляксандра Сасновіч (137) - супраць кітаянкі Лін Чу (116).

Пасля пераможнага матчу Вікторыя Азаранка з задавальненнем раздавала аўтографы і фатаграфавалася на памяць.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках