6 траўня 2024, панядзелак, 22:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША шукаюць замену расейскім ракетным рухавікам

8
У ЗША шукаюць замену расейскім ракетным рухавікам

Вайскова-паветраныя сілы ЗША абвясцілі аб пачатку конкурсу на распрацоўку новых ракетных рухавікоў замест расейскіх РД-180, якія цяпер выкарыстоўваюцца для запуску амерыканскіх вайсковых спадарожнікаў.

Як паведамляе агенцтва Рэйтэр, кіраўнік цэнтра касмічных і ракетных сістэм ВПС ЗША генерал-лейтэнант Самуэль Грывз заявіў, што папярэднія заяўкі на ўдзел у конкурсе павінны быць пададзеныя да 23 чэрвеня.

ЗША разлічваюць канчаткова адмовіцца ад расейскіх рухавікоў да 2019 года. Адмова ад РД-180 звязаныя з забаронай на вайскова-тэхнічнае супрацоўніцтва з Масквой, уведзенай Вашынгтонам пасля анэксіі Крыма, паведамляе BBC.

Вашынгтон плануе да верасня заключыць кантракты на 160 мільёнаў даляраў з чатырма падрадчыкамі.

Сярод асноўных прэтэндэнтаў на распрацоўку СМІ называюць United Launch Alliance (сумеснае прадпрыемства Lockheed Martin Corp і Boeing), кампанію SpaceX, а таксама кампанію Aerojet Rocketdyne Holdings Inc.

У снежні 2014 палата прадстаўнікоў кангрэса ЗША праз пазіцыю Масквы ва ўкраінскім крызісу і анэксію Крыма прыняла папраўку сенатара Джона Макейна, якая прадугледжвае поўную адмову ЗША ад ракетных рухавікоў РД-180 да 2019 года.

Тады палата прадстаўнікоў рэкамендавала вылучыць у 2015 годзе 220 млн. даляраў на распрацоўку новага жыдкатопліўнага ракетнага рухавіка, якім ЗША пачнуць карыстацца ў 2022 годзе. Сенат ЗША спыніўся на суме 125 млн. даляраў.

Рухавікі і санкцыі

Яшчэ 30 красавіка 2014 года, да пастановы Кангрэса з нагоды рухавікоў РД-180, амерыканскі суд федэральных позваў забараніў кампаніі United Launch Alliance выкарыстоўваць расейскія ракетныя рухавікі. Суд палічыў, што закупкі рухавікоў вытворчасці «Энергамаш» нібыта парушаюць санкцыі, уведзеныя ўладамі ЗША супраць Расеі на фоне сітуацыі на Украіне. Аднак 8 траўня забарона была знятая як нявыгадная для ЗША. Супраць забароны на імпарт РД-180 выступіла кампанія ULA і Пентагон. Тады экспэртны камітэт у дакладзе, падрыхтаваным на замову Пентагона, ацаніў страты ЗША ў сувязі з адмовай ад выкарыстання РД-180 5 млрд. даляраў.

Імпартуемыя расейскія рухавікі РД-180 ўсталёўваюцца на першай прыступцы амерыканскай ракеце-носьбіце Atlas V, якую збірае сумеснае прадпрыемства United Launch Alliance. Пакуль прамысловасць ЗША не вырабляе аналагаў РД-180.

Аднак у амерыканцаў ёсць ліцэнзія на вытворчасць рухавікоў РД-180: у 1996 годзе яе набыла амерыканская General Dynamics Corporation. Праблема заключаецца ў тым, што расейская ліцэнзія на вытворчасць ракетных рухавікоў мінае ў 2022 годзе. Калі на наладжванне вытворчасці РД-180 у ЗША сыдзе мінімум 5 гадоў, то ў ЗША застанецца на ліцэнзійнае выраб гэтых рухавікоў усяго два-тры гады. Таму шматлікія амерыканскія экспэрты заклікалі ўлады не марнаваць час на капіяванне РД-180, а распрацаваць з нуля амерыканскі рухавік.

Як піша амерыканскі часопіс National Defense Magazine са спасылкай на старэйшага аналітыка кансультатыўнай фірмы Fulton Corp Джэфа Фаўста, у 1990-х амерыканцы спынілі свой выбар на расейскіх рухавіках, паколькі палічылі іх лепшымі ў свеце.

Цяпер у ЗША адразу некалькі кампаній плануюць займацца распрацоўкай новага ракетнага рухавіка. Так, раней кампанія Blue Origin Джэфа Безаса, заснавальніка Amazon.com, заяўляла, што мае намер вырабляць новы ракетны рухавік BE-4, які паступіць у продаж у 2019 годзе і можа быць усталяваны на ракеце Atlas V. Карпарацыі Dynetics і Aerojet Rocketdyne таксама маюць намер сумесна вырабляць ракетны рухавік AR-1, які працуе на газе.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках