6 траўня 2024, панядзелак, 23:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксей Арастовіч: Тэрарысты пачалі першую фазу наступу

Аляксей Арастовіч: Тэрарысты пачалі першую фазу наступу
Аляксей Арастовіч

Усплёск баявой актыўнасці ў зоне АТА сведчыць аб падрыхтоўцы тэрарыстамі новага маштабнага наступлення.

Пра гэта "Обозревателю" паведаміў вайсковы экспэрт Аляксей Арастовіч.

"Так, гэтую актывізацыю баявых дзеянняў можна расцэньваць як падрыхтоўку да наступу. Фактычна гэта ўжо яго першая фаза. З фронту ўжо патэлефанавалі і паведамілі, што ў многіх месцах тэрарысты пайшлі наперад", - паведаміў Арастовіч.

Кароткачасовай цяперашняя эскалацыя канфлікту напэўна не будзе. "Доўжыцца гэтая фаза можа да тыдня. Затым тэрарысты могуць перайсці да інтэнсіўнага наступу, калі намацаюць у нас месца найбольш слабае. А наогул новы ўсплёск актыўнасці можа доўжыцца да якога-небудзь Менску-3. Хоць інтэнсіўнасць баявых дзеянняў будзе мяняцца - бесперапынна весці наступ нікому не пад сілу", - мяркуе экспэрт.

У той жа час Арастовіч упэўнены, што расейскія вайскоўцы пакуль не бяруць непасрэдны ўдзел у новых аперацыях тэрарыстаў: "Цяпер задзейнічаныя найміты. Расейскае войска занятае артылерыйскімі ўдарамі па нашых пазіцыях, выведкай, каардынацыяй дзеянняў".

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках