6 траўня 2024, панядзелак, 17:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-міністр фінансаў Расеі прагназуе падзенне рубля

Экс-міністр фінансаў Расеі прагназуе падзенне рубля
Аляксей Кудрын

Аляксей Кудрын мяркуе, што ў другім паўгоддзі 2015 будзе адбывацца мяккае паслабленне расейскага рубля.

"Калі не будзе паглыбляцца канфлікт ва Украіне і не будзе змяняцца кошт нафты, гэта значыць, гэтыя базавыя ўмовы застануцца нязменнымі, то пасля цалкам чаканага ў першым паўгоддзі ўмацавання рубля ў другім паўгоддзі будзе мяккае яго паслабленне - па некалькі дзясяткаў капеек, на два-тры рублі за паўгода", - сказаў ён.

Выступаючы ў Савеце Федэрацыі, Кудрын не пагадзіўся з ацэнкай мінэканамразвіцця, якое прагназуе падзенне ВУП у 2015 годзе на ўзроўні 2,8%, паведамляе расейская служба BBC.

"Я думаю, падзенне будзе глыбейшым - блізу 4%", - адзначыў экс-міністр, дадаўшы, што расейская эканоміка знаходзіцца ў паўнавартасным крызісе "паводле ўсіх існых паказнікаў".

На думку Кудрына, фактар санкцый адбірае ад росту ВУП толькі 1-2%. Агулам на зніжэнне ВУП уплываюць адсутнасць структурных рэформаў і нізкія кошты нафты.

Паводле ягоных ацэнак, у гэты крызіс працы ў Расеі могуць пазбавіцца амаль паўмільёна чалавек. На думку экс-міністра, неабходна скарачэнне абаронных выдаткаў і павелічэнне выдаткаў, звязаных з інвестыцыямі ў чалавечы капітал - выдаткаў на адукацыю, навуку, ахову здароўя.

На момант напісання гэтай навіны курс даляра на Маскоўскай біржы складаў 53,3 расейскага рубля, еўра - 59,3.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках