6 траўня 2024, панядзелак, 18:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія вайскоўцы адбілі наступ баевікоў на Мар'інку

19
Украінскія вайскоўцы адбілі наступ баевікоў на Мар'інку

Сілы антытэрарыстычнай аперацыі без страт спынілі наступ баевікоў на Мар’інку.

Пра гэта сказаў міністр абароны Украіны Сцяпан Палтарак, паведамляе на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы "Фэйсбук" журналіст Раман Бачкала.

"Сёння сапраўды сепары імкліва актывізаваліся. Але не па ўсёй лініі фронту, а на пэўным кірунку – Мар’інка, Краснагораўка. Штурмавыя дзеянні суперніка пачаліся а 04:10. Паводле стану на цяпер, яны спыненыя", - напісаў ён.

Як адзначаецца, 7 вайскоўцаў атрымалі раненні ў выніку баявых дзеянняў, загінулых няма. Сітуацыя пад кантролем, піша УНІАН.

Паводле інфармацыі медыка-валанцёра Армена Нікагасяна, бой пачаўся блізу чатырох гадзін раніцы з боку Данецка. Баевікі стралялі ў бок Мар’інкі і Краснагораўкі з цяжкай тэхнікі: "Градаў" і танкаў.

Паводле звестак байца батальёна "Кіеў-2" Ігара Саўчука, у Мар’інку прыбыло падмацаванне УСУ. Генеральны штаб УСУ дазволіў украінскім байцам ужыць артылерыю. Гэтая пастанова была прынятая для таго, каб пазбегнуць страт сярод украінскіх вайскоўцаў.

"…Украінскае камандаванне, папярэдзіўшы ўсіх міжнародных партнёраў, было вымушанае прымяніць артылерыю, якая дагэтуль знаходзілася ў тыле згодна з Менскімі дамоўленасцямі", - адзначылі ў Генштабе.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках