6 траўня 2024, панядзелак, 14:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Для падачы дакументаў у беларускамоўную гімназію ў Менску чаргу займалі з 5-й гадзіны ранку

7
Для падачы дакументаў у беларускамоўную гімназію ў Менску чаргу займалі з 5-й гадзіны ранку

Каб запісацца на падачу дакументаў у першы клас гімназіі №23 у Менску, бацькі прыходзілі прыкладна а 5:30 раніцы.

Пра гэта «Нашай Ніве» паведаміла маці першакласніка гімназіі Алена Лешчанка.

Алена распавяла, што хацела прыйсці падаваць дакументы а 9 раніцы, калі пачынае працу прыёмная камісія. Аднак знаёмая настаўніца папярэдзіла, што ўжо цягам некалькіх гадоў чарга з ахвотных пачынае збірацца ля ўваходу ў гімназію а 6 раніцы.

«Я ўвогуле не турбавалася, думала, што як са старэйшай дачкой 8 гадоў таму: прыйшлі ў першы дзень, роўна да часу пачатку, занялі чаргу, былі ў ліку першых, трапілі куды хацелі. Але ў выніку а 05:50 нас запісалі пад нумарам 10», - распавядае Алена.

Алена Лешчанка патлумачыла, што ў першыя класы набіралі 36 чалавек, яшчэ некалькі месцаў пакінулі для жыхароў раёна. Таму і сабралася шмат людзей - бацькі баяліся, што дзецям не будзе месца ў гімназіі. «Мабыць, у наступным годзе гімназія дадатковы клас арганізуе, вунь як людзі спрабуюць патрапіць», - кажа Алена.

У гімназіі з першага класа вывучаюць ангельскую ды кітайскую мовы. Усе імкнуцца трапіць у клас з ангельскай мовай, таму такая і мітусня.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках