7 траўня 2024, aўторак, 0:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мытнікі «Мінск-2» знайшлі ў грамадзяніна Узбекістана паўкілаграма насвая

11
Мытнікі «Мінск-2» знайшлі ў грамадзяніна Узбекістана паўкілаграма насвая

Мытнікі ў аэрапорце «Мінск-2» спынілі спробу ўвозу ў Беларусь насвая грамадзянінам Узбекістана.

Паводле звестак прэс-службы Дзяржаўнага мытнага камітэта, пры правядзенні мытнага кантролю ў дачыненні багажу і ручной паклажы пасажыраў, якія прыбылі ў Беларусь з Украіны авіярэйсам Кіеў-Менск, супрацоўнікі мытні «Мінск-2» звярнулі ўвагу на пасажыра, які імкнецца хутка пакінуць зону мытнага кантролю.

Грамадзянін Узбекістана прайшоў «зялёным» калідорам, які прадугледжвае адсутнасць тавараў, якія падлягаюць дэклараванню, пасля чаго быў запрошаны службовымі асобамі мытні ў «чырвоны» калідор для праходжання мытнага кантролю.

Падчас апытання пасажыр упэўнена заявіў, што не перавозіць прадметы, якія падлягаюць пісьмоваму дэклараванню, а таксама не мае абмежаваных або забароненых да перамяшчэння тавараў.

Мытнікі правялі агляд багажу з выкарыстаннем рэнтгенаўскай устаноўкі і прынялі пастанову аб правядзенні мытнага надгляду. У выніку ў багажы падарожніка было выяўлена 498 грам грануляванага рэчыва чорнага колеру, размешчанага ў цэлафанавых пакетах сярод асабістых рэчаў у валізе.

Паводле экспэртызы Дзяржаўнага камітэта судовых экспэртыз склад знойдзенага рэчыва характэрны для тытунёвых вырабаў насвай.

Паводле факту незаконнага перамяшчэння праз мяжу насвая службовымі асобамі мытні складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Мытняй пачаты адміністрацыйны працэс.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках