7 траўня 2024, aўторак, 0:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы змогуць праверыць сапраўднасць банкнот у банках

8
Беларусы змогуць праверыць сапраўднасць банкнот у банках

Беларускім банкам з 1 ліпеня 2015 нададзенае права правядзення праверкі сапраўднасці банкнот паводле заяў грамадзян.

Пра гэта паведамілі БелаПАН у Нацыянальным банку.

Адпаведнае рашэнне прынятае пастановай праўлення Нацбанку ад 27 красавіка 2015 года №253 «у сувязі са шматлікімі зваротамі грамадзян у Нацыянальны банк і банкі з просьбай аказання паслугі ў праверцы сапраўднасці банкнот».

Дакументам зацверджаная інструкцыя, якая вызначае агульны парадак правядзення банкамі праверкі сапраўднасці банкнот у беларускіх рублях і замежнай валюце з ініцыятывы фізічнай асобы згодна з пададзенай ім заявай.

У адпаведнасці з інструкцыяй для правядзення праверкі сапраўднасці гатоўкі фізічнай асобе неабходна будзе скласці заяву ў адвольнай форме, паказаць дакумент, які сведчыць асобу, і ўнесці ў касу банка суму ўзнагароджання (плату) за паслугу.

Пры гэтым інструкцыяй не прадугледжаная норма, якая рэгламентуе выдачу банкам дакумента, што пацвярджае сапраўднасць банкнот. На рукі фізічнай асобе будуць выдавацца толькі дакументы, якія пацвярджаюць сам факт правядзення праверкі сапраўднасці банкнот і ўнясення ўстаноўленага банкам узнагароджання (платы) за гэтую паслугу.

Банкам нададзенае права самастойна прымаць пастанову аб выкананні альбо невыкананні для грамадзян паслугі праверкі сапраўднасці банкнот, а таксама ўсталёўваць дадатковыя патрабаванні да правядзення праверкі сапраўднасці банкнот.

Паводле вынікаў першых трох месяцаў 2015 банкаўскімі работнікамі Беларусі было выяўлена 255 падробленых грашовых знакаў, з якіх 253 - падробленыя банкноты, 2 - падробленыя манеты. У параўнанні з першым кварталам 2014 агульная колькасць выяўленых падробленых грашовых знакаў павялічылася на 25%.

Асноўную колькасць выяўленых падробленых грашовых знакаў склалі даляры ЗША - 58,4%. Чвэрць усіх падробленых грашовых знакаў склалі расейскія рублі - 25,5%. Падробленыя еўра занялі долю 13,7%. Падробленыя беларускія рублі канфіскоўваліся рэдка - іх доля склала 2%.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках