Дзіця аб картэжы Мядзведзева ў Калінінградзе: Гэта бандыты, так?
27- 30.06.2015, 21:19
- 34,428
Расеец апублікаваў у сацыяльнай сетцы відэаролік, на якім дзіця назвала прэм'ер-міністра Расеі бандытам.
Жыхар Калінінграда выклаў у Instagram відэаролік, на якім паказаная частка картэжу прэм'ер-міністра РФ Дзмітрыя Мядзведзева, які наведвае ў аўторак, 30 чэрвеня, абласны цэнтр з працоўным візітам, перадае ICTV.
У канцы відэазапісу дзіцё, якое стаіць поруч з аўтарам сюжэту, задае пытанне «А гэта бандыты, так?»