5 траўня 2024, Нядзеля, 0:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка: Пытанне ўваходжання ў NATO будзе развязвацца на рэферэндуме

1
Парашэнка: Пытанне ўваходжання ў NATO будзе развязвацца на рэферэндуме

Са слоў прэзідэнта Украіны, уся палітыка ў сферы бяспекі Украіны будзе ўніфікаваная пад стандарт Паўночна-атлантычнага альянсу.

Пятро Парашэнка падчас сённяшняга паслання да Вярхоўнай Рады адзначыў, што палітыка пазаблокавасці даказала сваю няздольнасць і таму Украіна будзе рухацца насустрач NATO, хай нават пакуль не ўсе чальцы Альянсу падтрымліваюць ідэю далучэння краіны, піша "Лiга.нет".

"Расейская агрэсія нанесла магутны ўдар па міфах савецкай прапаганды. Сёння, паводле апытання грамадскай думкі, колькасць прыхільнікаў уваходжання Украіны ў NATO перавышае колькасць праціўнікаў. У агульнанацыянальным маштабе мы б лёгка перамаглі на рэферэндуме аб уступленні ў Альянс, але тут узнікаюць некалькі "але". Гэта ці ледзь не адзінае пытанне, у якім у нас усё-такі застаюцца значныя рознагалоссі паміж рэгіёнамі. Акрамя таго, многія нашы сябры і партнёры на Захадзе не вельмі вітаюць значныя і фундаментальныя перамены грамадскай думкі што да NATO. Не ўсе гатовыя наўпрост цяпер адкрыць нам дзверы ў NATO. Гэта праўда, якую я павінен наўпрост, без дыпламатычных хітрыкаў, сказаць цяпер краіне", - сказаў ён.

Прэзідэнт нагадаў аб канкрэтных кроках, якія зрабіла ўкраінская ўлада ў кірунку паўночна-атлантычнай інтэграцыі.

"У мінулым годзе з закона аб асновах унутранай і замежнай палітыкі прыбралі пункт аб пазаблокавым статусе Украіны. У мінулым месяцы была зацверджаная стратэгія нацыянальнай бяспекі Украіны, якая ставіць мэтай дасягненне сяброўства ў NATO. Арыентаванне на стандарты Альянсы праходзіць чырвонай ніткай праз увесь дакумент. Усе, што мы збіраемся рабіць у сферы бяспекі, будзе ўніфікавана пад стандарты NATO. Наша заданне - поўнае дасягненне ўсіх неабходных для ўступлення крытэраў, якія, дарэчы, у значнай ступені супадаюць з крытэрамі для сяброўства ў Еўразвязе", - сказаў Парашэнка.

Асобна прэзідэнт адзначыў, што ніхто, акрамя ўкраінскага народа на рэферэндуме не будзе мець права канчаткова вырашаць пытанне ўступлення Украіны ў Альянс, а таксама нагадаў пра эластычнасць поглядаў аб NATO некаторых дзейных палітыкаў.

"Права ж прыняцця канчатковай пастановы ў гэтай адчувальнай і надзвычай важнай сферы належыць выключна, падкрэсліваю, выключна ўкраінскаму народу - на рэферэндуме. Але я не дазволю гэтым пытаннем расхістваць краіну - сказаў прэзідэнт. - Нават крыху няёмка, калі адны і тыя ж людзі нават у пытанні атрымання ПДУ, устаўлялі палкі ў колы трэцяму прэзідэнту, а пятаму прэзідэнту без сумневу выставяць прэтэнзію ў тым, што Украіна дагэтуль не з'яўляецца сябрам NATO".

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках