28 красавiка 2024, Нядзеля, 9:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомельскіх журналістаў аштрафавалі за інтэрв'ю пра настаўніка

2
Гомельскіх журналістаў аштрафавалі за інтэрв'ю пра настаўніка

Незалежных журналістаў Наталлю Крывашэй і Канстанціна Жукоўскага суд Буда-Кашалёўскага раёна прысудзіў за іхнюю працу да штрафаў па Br 3,6 млн кожнага.

Пра прысуд журналісты даведаліся, самі затэлефанаваўшы ў суд, паведамляе «Белсат».

Сёння, 5 чэрвеня, на нумар тэлефона Наталлі Крывашэй а 12:39 затэлефанавала незнаёмка, назваўшыся сакратаркай суда Буда-Кашалёўскага раёна Інай Сядотай, і папярэдзіла, што а 15:00 адбудзецца судовае пасяджэнне, на якім карэспандэнтку будуць судзіць паводле ч.2 арт.229 Кодэкса адміністрацыйных парушэнняў («незаконны выраб і распаўсюджванне прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі»).

Надоечы гомельская міліцыя даслала журналістам іншыя пратаколы, дзе іх абвінавачвалі ў «незаконным вырабе і распаўсюджванні прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі». Падставай паслужыў відэаматэрыял аб гомельскай выкладчыцы, якая скончыла жыццё самагубствам. Жукоўскі адзначыў, што суд у гэтай справе адбудзецца 9 чэрвеня.

Для Наталлі Крывашэй пройдзе 3-я справа за гэты год, паводле якой яе абвінавачваюць «у незаконным вырабе сродкаў масавай інфармацыі». Для Канстанціна Жукоўскага гэта будзе 6-ы суд з пачатку года. «Калі б пакаралі раз ці два - тады можна было б казаць аб выпадковасці, але калі караюць 6-7 разоў, то гэта - сістэматычны пераслед. Гэта проста тэатр», - заўважыў незалежны журналіст.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках