19 траўня 2024, Нядзеля, 10:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спецпрадстаўніца АБСЕ ў кантактнай групе аб Украіне сыходзіць у адстаўку

7
Спецпрадстаўніца АБСЕ ў кантактнай групе аб Украіне сыходзіць у адстаўку

Хайдзі Тальявіні пакуль адмаўляецца называць прычыну адстаўкі.

Спецпрадстаўніца старшыні АБСЕ ў кантактнай групе ў Менскіх пагадненнях сышла ў адстаўку са сваёй пасады. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік федэральнага дэпартамента замежных спраў Швэйцарыі Жан-Марк Крэвуазье, піша "Лiга.нет".

Пасол Хайдзі Тальявіні "жадае найбліжэйшым часам скончыць свой мандат", адзначыў ён.

Якіх-небудзь іншых падрабязнасцяў афіцыйны прадстаўнік не паведаміў, адзначыўшы, што "дадатковая інфармацыя будзе пададзеная найбліжэйшым часам". "На цяперашні момант Тальявіні не жадае выказвацца (у гэтым пытанні)", - сказаў на заканчэнне Жан-Марк Крэвуазье.

Нагадаем, Тальявіні была спецыяльнай прадстаўніцай генеральнага сакратара АБСЕ ва Украіне з вясны 2014 года, а пасля дасягнення Менскіх пагадненняў стала прадстаўляць АБСЕ ў кантактнай групе.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках