27 красавiка 2024, Субота, 19:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тысячы менчукоў «выкупаліся» ў фарбах

10
Тысячы менчукоў «выкупаліся» ў фарбах
Фота: onliner.by

Фэст, на якім абсыпаюцца яскравымі фарбамі Холі, праходзіць сёння ў менскім парку Dreamland.

Відовішчная падзея сабрала шмат моладзі і дзяцей. Арганізатары ColorFest не сумняваюцца: сёння ў парку фарбамі абсыплецца больш за 10 тысяч чалавек.

Фатограф onliner.by пабываў у эпіцэнтры каляровых выбухаў і прынёс шмат пазітыўных, па-сапраўднаму летніх здымкаў.

Свае вытокі свята бярэ з Індыі, дзе штогод праходзяць баі фарбамі-спецыямі. Барва не таксічная і гіпаалергенная. У яе склад уваходзяць: куркума доўгая (фарбавальнік), фаленопсіс гібрыдны, экстракт сандалавага дрэва, індыгафера (фарбавальнае рэчыва) корань марэны індыйскай (фарбавальнае рэчыва). Барва лёгка змываецца і пярэцца.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках