26 красавiка 2024, Пятніца, 3:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Ладуцька ўзначаліў «Мотавела»

29
Мікалай Ладуцька ўзначаліў «Мотавела»
Мікалай Ладуцька
ФОТА: ONLINER.BY

У панядзелак «Мотавела» ўзначаліў былы старшыня Менгарвыканкама Мікалай Ладуцька.

«Нам ужо прадставілі новага дырэктара - Ладуцьку Мікалая. Аб затрыманні ўладальніка нашага прадпрыемства ніхто нічога не кажа, самі чытаем інтэрнэт. Што да Мураўёва, то мы яго самі рэдка бачылі, апошні раз у офісе з'яўляўся месяц таму», - распавялі «Комсомольской правде в Беларуси» супрацоўнікі завода «Мотавела».

Днямі ў СМІ прайшла інфармацыя, што ўладальнік «Мотавела» і шклозавода «Ялізава» Аляксандр Мураўёў затрыманы. Як распавялі выданню знаёмыя бізнэсоўцы, увечары ў сераду, 3 чэрвеня, Аляксандр Мураўёў збіраўся ляцець у Вену, аднак у аэрапорце на яго надзелі кайданкі.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках