28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Някляеў ды Гайдукевіч выступілі на «кангрэсе» «за незалежнасць»

37
Някляеў ды Гайдукевіч выступілі на «кангрэсе» «за незалежнасць»
АЛЕГ ГАЙДУКЕВІЧ
ФОТА: BELGAZETA.BY

Мерапрыемства, арганізаванае «Таварыствам беларускай мовы» і Радай беларускай інтэлігенцыі сабрала, блізу 30 удзельнікаў.

Дэлегатам сесіі «кангрэсу» былі прапанаваныя праекты двух заяў - аб палітычнай сітуацыі і аб змяненні выбарчай сістэмы, піша БелаПАН.

На адкрыцці форуму намесніца старшыні ТБМ Алена Анісім нагадала, што першая сесія кангрэса адбылася ў канцы снежня мінулага года. Яна адзначыла, што патрэба такога кангрэса наспела, бо «сітуацыя ў свеце змянілася кардынальна» і «паўстала пытанне аб самім існаванні незалежнай беларускай дзяржавы».

Палітык Уладзімір Някляеў прапанаваў удзельнікам «кангрэсу» ўступіць у рух, які ён стварае, перадае «Радыё Свабода».

«Кангрэс - гэта галава. Рух - рукі і ногі. Кангрэс вылучае ідэю сабраць мільён подпісаў грамадзян Беларусі ў падтрымку незалежнасці, а рух іх збярэ. Толькі так, толькі калі мы аб'яднаемся, мы зможам зрабіць сур'ёзную рэч» - растлумачыў ён.

Намеснік старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч заявіў, што пагроза суверэнітэту беларускай дзяржавы можа зыходзіць не ад Расеі ці Еўропы, а толькі знутры краіны.

«У нашай краіне ёсць два фактары, якія сапраўды могуць паўплываць на яе суверэнітэт, - гэта эканоміка і адсутнасць рэальнай палітычнай канкурэнцыі», - адзначыў ён. Гайдукевіч выказаў прапанову сваёй партыі перайсці да парламенцкіх выбараў паводле партыйных спісаў, каб «хаця б 50% дэпутатаў так абіраліся».

Таксама на «кангрэсе» выступілі Алег Трусаў, Віктар Карняенка, Аляксандр Мех і некаторыя іншыя палітыкі і грамадскія дзеячы.

Нагадаем, Алег Гайдукевіч да 2012 года ўзначальваў РУУС Фрунзенскага раёна Менска. Пад ягоным кіраўніцтвам супрацоўнікі міліцыі затрымлівалі і збівалі дэмакратычных актывістаў, складалі на іх фальсіфікаваныя пратаколы, паводле якіх сотні чалавек апынуліся за кратамі. Пасля свайго звальнення з органаў унутраных спраў ён стаў намеснікам свайго бацькі Сяргея Гайдукевіча ў Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках