9 траўня 2024, Чацвер, 23:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Георгій Лепін: Астравецкая АЭС - праект для адмывання грошай

13
Георгій Лепін: Астравецкая АЭС - праект для адмывання грошай

Раскрадванне Астравецкай АЭС ужо цяпер - гэта менавіта тое, дзеля чаго яна наогул будуецца.

Рабочыя раскрадаюць яшчэ не дабудаваную АЭС, пастаянныя затрымкі заробкаў і іншыя непрыемнасці з пачатку года немінуча вядуць да таго, што тэрміны і бюджэт будаўніцтва стала растуць. Фізік, доктар тэхнічных навук і прафесар Георгій Лепін у інтэрв'ю charter97.org сказаў, што фінансавыя праблемы на будоўлі яго не здзіўляюць.

- Раскрадванне Астравецкай АЭС ужо цяпер - гэта менавіта тое, дзеля чаго яна наогул будуецца. Іншай мэты няма. АЭС будуюць, каб адмываць грошы.

- Чаму вы прыйшлі да такой высновы?

- Таму што гэты варыянт самы рэальны. У будаўніцтва атамнай станцыі ёсць адна цікавая асаблівасць: калі яна будуецца, каштарыс бесперапынна мяняецца. Увесь час мяняюцца кошты, штосьці забыліся ўлічыць - дадаюць. Гэта значыць, за час будаўніцтва кошт вырастае як мінімум разы ў два. І гэта як раз вельмі добрая магчымасць для таго, каб ад яе нешта адшпільваць для сваіх патрэб.

Усё, іншых варыянтаў няма. Дзеля энэргетыкі АЭС не патрэбная - Беларусь сама сябе забяспечвае, гэта пустая задума. Дзеля матэрыялаў, якія выкарыстоўваюцца ў вайсковых мэтах - гэта таксама цяпер не вельмі актуальна, бо ёсць магчымасць значна танней усё тое ж самае купіць на чорным рынку.

- Можаце прывесці прыклад, калі будаўніцтва АЭС спынялі альбо не запускалі ўжо пабудаваную АЭС?

- Я бачыў адну такую станцыю на свае вочы. Выявілася, што ў Крыме ў свой час будавалася атамная станцыя. Я быў на гэтым месцы. Глядзець страшна. Гэта вельмі падобна на могілкі архітэктурных збудаванняў. Усё развалена, пабіта, набудавалі шмат усялякіх памяшканняў - і ўсё гэта кінутае. Як бы ў нас не атрымалася таго ж... Крыўдна будзе, калі яе дзесьці перад заканчэннем будоўлі прыкрыюць. Трэба іх зачыняць загадзя, цяпер!

На гэтую тэму ў мяне ёсць думкі і прапановы. Нават сёе-тое падрыхтавана, але гэта трэба абмяркоўваць і супольнымі сіламі грамадзянскай супольнасці пачынаць дзейнічаць.

- Якім чынам можна прыпыніць будаўніцтва Астравецкай АЭС?

- Адзін шлях - гэта падаць на забудоўшчыка, на атамшчыкаў, у суд. Справа ў тым, што тут ёсць вельмі шмат пунктаў, якія груба парушаныя. Але неабходна, каб гэта ўсё было вельмі строга абгрунтавана, а значыць, пры складанні пазову спатрэбіцца дапамога кваліфікаваных юрыстаў.

А другая рэч тычыцца экалогіі. Цяпер створаная сітуацыя, пры якой або трэба хутчэй нешта прадпрымаць, або мы рызыкуем пацярпець поўны крах у будучыні. Назапашваецца велізарная колькасць радыеактыўных адходаў, якія няма куды падзець, ніхто не ведае, што з імі рабіць, і ні ў каго няма ніякіх надзейных сховішчаў. Таму далей іх назапашваць - цалкам бессэнсоўна і вельмі небяспечна.

- Як раз учора была навіна аб тым, што адкіды беларускай АЭС застануцца ў Беларусі. Наколькі гэта небяспечна для экасферы?

- Гэта вельмі небяспечна. Звычайна гэтыя сховішчы спрабуюць стварыць дзесьці ў падземных структурах горнай мясцовасці. Тады, быццам бы, яны меней даступныя для грунтавых вод. У Беларусі такіх структур няма. Таму тут дзе б ні паставілі, усё роўна ўсё будзе цячы. А браць гэтыя адкіды ніводная іншая краіна сабе не будзе: у Расеі ўжо і так усё перагружана, далей ужо дзявацца няма куды. Таму ў нас няма ніякіх варыянтаў выратавацца ад распаўсюджвання радыеактыўнага забруджвання.

У Чарнобылі будавалі розныя пахаванні. У маю бытнасць іх там было больш за 400. Потым камісіі прызналі, што ніводная з іх не з'яўляецца надзейнай. Дык у нас будзе тое ж самае.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках