25 красавiка 2024, Чацвер, 1:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Севярынец: Масква наважыла тузануць Лукашэнку за ланцужок

4
Павел Севярынец: Масква наважыла тузануць Лукашэнку за ланцужок
ПАВЕЛ СЕВЯРЫНЕЦ
ФОТА: CHARTER97.ORG

Да таго часу, пакуль не зменіцца гэты рэжым, гэтая сітуацыя будзе заставацца ранейшай.

Такое меркаванне выказаў у інтэрв'ю charter97.org сустаршыня аргкамітэта для стварэння партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя", былы палітвязень Павел Севярынец.

- З чым звязанае тое, што беларускія чыноўнікі зачасцілі ў Расею, хутка нават асабіста Лукашэнка паедзе.

- У Маскве трывожна ўспрынялі чоўнавыя паездкі еўрапейцаў у Беларусь і наважылі моцна тузануць рэжым Лукашэнкі за ланцужок. Гэта звычайная імперская тактыка. Могуць дазволіць дзесьці сустрэцца, дзесьці пагуляць, але калі што - адразу ідзе загад з Крамля: да нагі. І гэта, вядома, не змяняецца ўжо доўгія гады. А сам рэжым ужо больш за 20 гадоў завязаны на Маскву. Гэтую пятлю, гэты ланцужок прывязалі яшчэ мацней. І на каго цяпер наракаць. Хіба што на саміх сябе. Тое, што мы прывязаныя да агрэсіўнай, мілітарызаванай, сыравіннай, тэхналагічна адсталай імперыі - гэта катастрофа для Беларусі.

Да таго часу, пакуль не зменіцца гэты рэжым, гэтая сітуацыя будзе заставацца ранейшай.

- Макей нават сказаў пра санкцыі «Расея выжыве, бо ў яе шмат рэсурсаў». Перажывае, ці выжыве Беларусь?

- Беларускі нацыянальны інтарэс палягае ў тым, што Беларусь павінна скарыстацца максімумам выгады ад свайго геапалітычнага становішча. А для гэтага нельга завязвацца толькі на адну Расею і на яе сыравіну. Гэта можа скончыцца катастрафічна. Таму, вядома, такія абдымкі з імперыяй, якая вядзе вайну ва Украіне і трывае ад заходніх санкцый, вядзе да палітычнага самагубства. Дрэнна, што разам з гэтымі паездкамі, паклонамі і прысягай на вернасць «імператару» яны цягнуць за сабой Беларусь. Усе людзі добрай волі, усе людзі, якія разумеюць, што Беларусь - гэта іх радзіма, павінны прыкласці максімум намаганняў, каб гэтую сітуацыю і гэтую ўладу змяніць. Таму што інакш нас чакае ўсходняя кабала.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках