27 красавiка 2024, Субота, 21:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грабоўскі правёў майстар-клас для юных хакеістаў у Берасцейскай вобласці

Форвард «Айлендэрс» і зборнай Беларусі Міхаіл Грабоўскі правёў сёння майстар-клас для юных хакеістаў Бярозы (Берасцейская вобласць).

Практычныя заняткі прайшлі ў спартыўна-аздараўленчым комплексе філіяле «Лядовая арэна, г.Бяроза» ТАА «Трайпл». Форвард нацыянальнай зборнай на сустрэчу прыехаў з калегамі па хакейнай школе Міхаіла Грабоўскага «MIG-84» і маленькім сынам, які пазней таксама выйшаў на лёд, піша by.tribuna.com.

Фота: sb.by

З'яўленне такога прафесійнага дэсанту лепшы беларускі гулец НХЛ патлумачыў жаданнем паўдзельнічаць у станаўленні юных хакеістаў у рэгіёнах. Тым больш што ў ягоных планах значыцца наведванне і іншых лядовых арэн краіны. Што тычыцца Бярозы, то Міхаіл Грабоўскі высока ацаніў як умовы, так і ўзровень падрыхтоўкі юных зорак хакея. Не выпадкова каманда «Дынама-Бяроза» цягам апошніх гадоў уваходзіць у лік прызёраў юнацкага рэспубліканскага першынства.

Майстар-класы на лёдзе па 45 хвілін кожны былі арганізаваныя для дзвюх груп гульцоў каманды ва ўзросце ад 10 да 14 гадоў.

Фота: sb.by

Пасля практычных заняткаў хлопцаў чакаў карысны відэаўрок - дакументальны фільм пра беларускі хакей, а таксама стасункі з кумірам.

Фотасесія з зоркай працягнулася ў фае Лядовай арэны. Тут сабраліся выхаванцы іншых спартыўных секцый аздараўленчага комплексу - па вольнай і грэка-рымскай барацьбе, фігурным катанні, а таксама шматлікія аматары хакея з Бярозы, Белаазёрска, Івацэвічаў, Ліды, іншых гарадоў. Міхаіл Грабоўскі распісваўся на фотаздымках, постэрах, футболках прыхільнікаў і прыхільніц. Усяго зорны госць раздаў сёння ў Бярозе блізу двухсот аўтографаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках