28 красавiка 2024, Нядзеля, 12:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Менскам двое налётчыкаў у масках абрабавалі краму

4
Пад Менскам двое налётчыкаў у масках абрабавалі краму

У вёсцы Паддуб'е Смалявіцкага раёна 30 чэрвеня абрабавалі краму.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе МУС.

Аб тым, што здарылася распавяла міліцыі сама пацярпелая – прадавачка гандлёвага пункту пад назвай «Фаварыт». З яе слоў, у краму зайшлі двое невядомых, што хавалі твары пад маскамі, і пагражаючы нажом і «прадметам, падобным да пісталету», звязалі яе. Налётчыкі забралі ў касавым апараце выручку - 4,6 млн рублёў, «затарыліся» прадуктамі і зніклі.

Рабаўнікоў даволі хутка вылічылі і затрымалі - яны апынуліся беспрацоўнымі жыхарамі Жодзіна 22 і 23 гадоў. У затрыманых канфіскаваныя пнеўматычны пісталет і частка нарабаванага.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках