28 красавiка 2024, Нядзеля, 18:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грэцыя пагадзілася прыняць умовы крэдытораў

4
Грэцыя пагадзілася прыняць умовы крэдытораў
АЛЕКСІС ЦЫПРАС

Прэм'ер-міністр Грэцыі Алексіс Цыпрас гатовы прыняць амаль усе ўмовы крэдытораў, выстаўленыя ў мінулыя выходныя, з мінімальнымі выключэннямі.

Аб гэтым піша брытанскае дзелавое выданне The Financial Times, паведамляе "Интерфакс".

У распараджэнне газеты патрапіў ліст, адпраўлены Алексісам Цыпрасам позна ўвечары ў аўторак «тройцы» крэдытораў - Еўракамісіі, Цэнтральнаму банку (ЕЦБ) і Міжнароднаму валютнаму фонду (МВФ).

Грэцыя рыхтуецца правесці 5 ліпеня рэферэндум, на якім грамадзяне павінны будуць прагаласаваць, прымаць ці не ўмовы крэдытораў.

Раней Афіны пратэрмінавалі выплату МВФ 1,54 млрд еўраў, тэрмін якой скончыўся ў аўторак. Акрамя таго, Грэцыя не дамовілася аб прадаўжэнні праграмы дапамогі, што таксама завяршылася 30 чэрвеня.

У той жа дзень урад Грэцыі спешна звярнуўся да краін еўразоны за трэцім пакетам дапамогі, папрасіўшы аб частковай рэструктурызацыі запазычанасці і 29 млрд еўраў з Еўрапейскага механізму стабільнасці (ESM) на два гады, але не паабяцаўшы пры гэтым ніякіх рэформаў. Міністры фінансаў краін еўразоны не задаволілі гэты запыт, перамовы прадоўжацца ў сераду.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках