28 красавiка 2024, Нядзеля, 15:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Могілкі беларускіх грошай

18

1 ліпеня 2015 года ў Беларусі спынены прыём у плацяжы банкнот 50 рублёў узору 2000 года.

Да 31 снежня пяцідзесяцірублевыя купюры ў суме, кратнай ста, можна абмяняць у банках. З 1 студзеня да 30 чэрвеня 2016 уключна - толькі ў Нацыянальным банку. З 1 ліпеня 2016 г банкноты наміналам 50 рублёў будуць уважацца за несапраўдныя, піша БелаПАН.

Пасля абвяшчэння незалежнасці ў Беларусі карысталіся савецкімі рублямі. Уласныя грошы былі ўведзеныя ў траўні 1992 - 50 капеек (папяровыя), 1, 3, 5, 10, 25, 50 і 100 рублёў. У далейшым былі ўведзеныя ў абарачэнне разліковыя білеты вартасцю 200 і 500 (1992), 1000 (1993 год), 5000 і 20000 (1994), 50 000 (1995 год), 100 000 (1996 год), 500 000 (1998 год), 1 млн і 5 млн (1999 год) рублёў.

1 студзеня 2000 г. была абвешчаная дэнамінацыя, а ў абарачэнне былі ўведзеныя новыя банкноты вартасцю 1, 5, 10, 20, 50, 100, 500, 1000 і 5000 рублёў, у 2001 годзе - 10 000 рублёў, у 2002-м - 20 000 і 50 000 рублёў, а ў 2005-м - 100 000 рублёў. 12 сакавіка 2012 года была ўведзеная ў абарачэнне самая буйная на сёння купюра наміналам 200 тысяч рублёў.

Банкнота ў 1 рубель была выведзеная з абарачэння 1 студзеня 2003 г, у 5 рублёў - 1 верасня 2004 года, у 10 і 20 рублёў - 1 красавіка 2014 года.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках