28 красавiка 2024, Нядзеля, 9:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінфінансаў ФРГ: З Грэцыяй няма пра што гаварыць да рэферэндуму

Мінфінансаў ФРГ: З Грэцыяй няма пра што гаварыць да рэферэндуму
Вольфганг Шойбле

Міністр фінансаў Нямеччыны мяркуе, што план, прапанаваны ўчора Цыпрасам, наўрад ці ўхваляць ў ЕЗ.

Вольфганг Шойбле мяркуе, што з урадам Грэцыі наогул няма сэнсу весці якія-небудзь перамовы да рэферэндуму 5 ліпеня. Агулам, міністр фінансаў ФРГ уважае існае кіраўніцтва Грэцыі за не надта надзейнае, каб весці перамовы аб якіх-небудзь праграмах дапамогі краіне. У сувязі з гэтым ён выказаў спачуванне ўсяму грэцкаму народу, піша "Лiга.нет" са спасылкай на The Guardian.

Шойбле распавёў таксама, што нават калі Брусэль пагодзіцца з планам, прапанаваным Цыпрасам, наўрад ці ён паспее падрыхтаваць для Грэцыі вылучэнне сродкаў Еўрапейскага стабілізацыйнага механізму да 20 ліпеня - даты чарговага плацяжу ў пазыках.

Нагадаем, учора канцлерка ФРГ Ангела Мэркель падкрэсліла, што Нямеччына не мае намеру абмяркоўваць запыт Афінаў аб трэцім пакеце фінансавай дапамогі да правядзення рэферэндуму. Канцлерка дадала, што пакуль не азнаёмілася са зместам запыту Афінаў і не бачыла тэксту гэтага дакумента. Шойбле сёння паведаміў тое ж самае - ён не чытаў ліст Цыпраса.

Сёння стала вядома, што Цыпрас прыме ўсе ўмовы крэдытораў, агучаныя ў мінулыя выходныя, толькі з невялікімі паслабленнямі. Пра гэта гаворыцца ў ягоным лісце Тройцы.

Прынамсі, у ім гаворыцца, што Грэцыя рэфармуе ПДВ так, як гэтага патрабавалі крэдыторы, з адной папраўкай: адмысловым 30-адсоткавым дысконтам для грэцкіх выспаў.

Што тычыцца пенсійнай рэформы - асноўнага каменя перапоны - грэцкі прэм'ер просіць магчымасці пачаць паступовае павелічэнне пенсійнага ўзросту (да 67 гадоў да 2022 года) не цяпер, а ў кастрычніку. Акрамя таго, спецыяльную надбаўку да пенсіі грэцкія ўлады хочуць скасаваць больш павольна, чым патрабавала Тройка. Тэрмін яе поўнага скасавання застаецца нязменным - снежань 2019 года.

Еўрагрупа абмяркуе новую прапанову Цыпраса сёння ўвечары ў Брусэлі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках