27 красавiка 2024, Субота, 16:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Браніслаў Камароўскі: Пазіцыі NATO на ўсходняй мяжы патрабуюць узмацнення

Браніслаў Камароўскі: Пазіцыі NATO на ўсходняй мяжы патрабуюць узмацнення
Браніслаў Камароўскі

Падчас варшаўскага саміта NATO ў 2016 годзе Варшава будзе адстойваць пазіцыю ўзмацнення вайсковых магчымасцяў Альянсу.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі падчас паседжання Рады нацыянальнай бяспекі, паведамляе Polskie radio. Ён падкрэсліў, што Польшча будзе адстойваць пазіцыю, каб пасля 2016 быў не толькі захаваны ратацыйны характар прысутнасці войскаў NATO ва Усходняй Еўропе, але таксама, каб былі ўмацаваныя ўжо існыя элементы сталай прысутнасці сіл NATO на ўсходняй мяжы.

Прэзідэнт Польшчы ўдакладніў, што гаворка ідзе аб размяшчэнні складоў са зброяй, якія дазволяць скараціць час на падрыхтоўку да эфектыўнай абарончай аперацыі ў выпадку пагрозы.

Камароўскі таксама паведаміў, што Польшча будзе настойваць на тым, каб іншыя краіны NATO павялічылі свае вайсковыя бюджэты да 2% ВУП паводле прыкладу Варшавы адразу пасля апошняга саміту Альянсу ў Ньюпарце.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках