28 красавiка 2024, Нядзеля, 21:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі суд амніставаў 74-гадовую праваабаронцу

2
Расейскі суд амніставаў 74-гадовую праваабаронцу
Людміла Багацянкова

Будзёнаўск гарадскі суд амніставаў кіраўніцу камітэта салдацкіх маці «Маці Прыкумья» Людмілу Багацянкову, якая паведаміла аб загубе ва Украіне жаўнераў РФ.

«Суд апраўдаў яе паводле аднаго эпізоду махлярства, другі эпізод перакваліфікаваў на менш цяжкі і амніставаў», - паведаміў адвакат Багацянковой Андрэй Сабінін агенцтву РАПСИ.

Дзяржаўны абвінаваўца патрабаваў прысудзіць Багацянкову да 2 гадоў 6 месяцаў умоўна, перадае BBC

Паводле версіі следства, Людміла Багацянкова з лістапада 2011 да чэрвеня 2012 года ашуканскім шляхам атрымала 800 тысяч рублёў ад жыхара паселішча Арзгір Юрыя Дубровіна, якому абяцала дапамагчы перакваліфікаваць справу ягонага брата, асуджанага за наўмыснае нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў.

Другі эпізод, які таксама лёг у аснову абвінаваўчай высновы, датычыўся дачыненняў Людмілы Багацянковай і адной з жыхарак Стаўраполля, якая восенню 2012 года пазычыла Багацянковой 100 тысяч рублёў «на два тыдні». Пазней пазычальніца нібыта адмовілася вяртаць грошы.

Сваю віну Багацянкова не прызнае. На ейную думку, судовы пераслед з'яўляецца помстай за абнародаванне спісаў загінулых на Данбасе расейскіх вайскоўцаў.

Багацянкова была затрыманая ў кастрычніку 2014 года ў Будзёнаўску пасля ператрусу ў офісе камітэта салдацкіх маці. Яе змясцілі на некалькі дзён пад варту, але пазней, прыняўшы пад увагу ўзрост і стан здароўя абвінавачванай, перавялі пад хатні арышт.

У жніўні Людміла Багацянкова першая паведаміла пра страты расейскіх жаўнераў на тэрыторыі Украіны, паведаміўшы СПЧ звесткі аб дзевяці вайскоўцах, якія праходзілі службу паводле кантракту ў 18-й мотастралковай брыгадзе Растова-на-Доне і загінуўшых у пачатку жніўня 2014 года. Пазней Багацянкова заявіла, што жаўнеры загінулі на ўсходзе Украіны ў горадзе Снежнае.

Расея паслядоўна адмаўляе прысутнасць сваіх вайскоўцаў на тэрыторыі суседняй краіны.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках