27 красавiка 2024, Субота, 0:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Англіі ўсталявалася экстрэмальна гарачае надвор'е

У Англіі ўсталявалася экстрэмальна гарачае надвор'е

1 ліпеня стала самым гарачым днём у Англіі за ўвесь час метэаназіранняў.

Ля лонданскага аэрапорта Хітроў слупок тэрмометра ўдзень у сераду ўздымаўся да 36,7 градуса паводле Цэльсія, пабіўшы такім чынам рэкорд 2006 года, перадае BBC.

Лекары заклікаюць жыхароў Англіі не заставацца на сонца ў самы гарачы час - з 11:00 да 15:00. Ад знаходжання на сонцы павінны ў першую чаргу ўстрымацца дзеці, хворыя і паджылыя людзі, нагадваюць органы аховы здароўя Брытаніі.

1 ліпеня ў Лондане было гарачэйшым, чым у Рыме і Афінах, аднак крыху "халаднейшым", чым у Парыжы і Мадрыдзе.

У Шатландыі тэмпература паветра ўдзень не перавысіла 23 градусаў.

Тым часам ва ўмовах моцнай спёкі ва Уімблдоне праходзіць тэнісны турнір. Гледачы спрабуюць абараніцца ад сонца, закрываючы голавы газетамі ды часопісамі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках