27 красавiка 2024, Субота, 1:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На ростані МКАД і Даўгінаўскага тракту змененая схема руху

1

На транспартнай ростані МКАД - Даўгінаўскі тракт унесеныя змены ў арганізацыю дарожнага руху.

Пра гэта паведаміла карэспандэнту Onliner.by старшая інспектарка ў агітацыі і прапагандзе ДАІ Цэнтральнага раёна Настасся Радзько. Так, арганізаваны бесканфліктны паварот налева на аўтадарозе Р58 (Менск - Калачы - Мядзел) пры ўздыме на ўнутранае кола МКАД.

ФОТА: ДАІ ЦЭНТРАЛЬНАГА РАЁНА

Таксама з мэтай выключэння заторавых сітуацый у самы розрух унесеныя змены ў дарожную разрысоўку на гэтым адцінку, а менавіта дададзена па адной дадатковай палосе для руху ў кожным кірунку (было 3, стала 4).

«Гэтыя змены будуць спрыяць зніжэнню колькасці ДТЗ, у тым ліку з пацярпелымі», - мяркуюць у ДАІ.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках