5 траўня 2024, Нядзеля, 18:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фабіа Капэла пакінуў пасаду трэнера зборнай Расеі ў футболе

6
Фабіа Капэла пакінуў пасаду трэнера зборнай Расеі ў футболе
ФАБІА КАПЭЛА

Галоўны трэнер зборнай Расеі ў футболе Фабіа Капэла адпраўлены ў адстаўку.

Пра гэта паведаміла прэс-служба Расейскага футбольнага саюза.

«РФС шчыра дзякуе Фабіа Капэла за праведзеную працу на пасадзе галоўнага трэнера і жадае яму поспехаў у далейшай прафесійнай дзейнасці», - гаворыцца ў заяве арганізацыі.

Дамова з Фабіа Капэла спыненая «на пагадненне бакоў». Паводле звестак расейскіх СМІ, італьянец атрымае кампенсацыю ў суме 15 млн еўраў (930 млн рублей).

Раней паведамлялася, што Капэла можа захаваць сваю пасаду да заканчэння адборачнага цыклу чэмпіянату Еўропы 2016 года.

Пагалоскі аб адстаўцы Капэлы з пасады галоўнага трэнера расейскай зборнай пайшлі на фоне невыразнай гульні каманды ў адборачным цыкле чэмпіянату Еўропы 2016 года.

У канцы чэрвеня расейскі бізнэсовец Алішэр Усманаў пагадзіўся вылучыць РФС дадатковыя сродкі на выплату запазычанасці перад Капэла, паведамляе руская служба BBC.

Зборная Расеі пасля шасці матчаў адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы 2016 займае трэцяе месца ў групе G, набраўшы восем балаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках