19 траўня 2024, Нядзеля, 8:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На скасаванне ўсіх санкцый супраць Ірана сыдзе 10 гадоў

На скасаванне ўсіх санкцый супраць Ірана сыдзе 10 гадоў

СМІ высветлілі падрабязнасці праекта рэзалюцыі аб іранскай ядзернай праграме (ІЯП), унесенага ў сераду на разгляд Рады Бяспекі ААН.

З тэксту дакумента, які патрапіў у распараджэнні ТАСС, вынікае, што Тэгерану абяцана скасаваць усе санкцыі праз 10 гадоў - пры ўмове, што ўлады Ірана будуць выконваць умовы пагаднення, дасягнутага ў мінулы аўторак.

У праекце рэзалюцыі таксама гаворыцца, што адразу пасля паступлення ад Міжнароднага агенцтва атамнай энэргіі (МАГАТЭ) дакладу, які пацвярджае выкананне Іранам ключавых палажэнняў усёабдымнага плана дзеянняў, спыняюць дзейнічаць усе ранейшыя пастановы РБ ААН аб ІЯП.

Акрамя таго, усталёўваецца аслаблены рэжым абмежаванняў, які дапускае са згоды Рады бяспекі перадачу Ірану тэхналогій, абсталявання і вайсковай тэхнікі. З дакумента вынікае, што з-пад дзеяння фінансавых санкцый будуць выведзеныя больш за 30 асоб і арганізацый, звязаных з іранскай ядзернай праграмай і суднаходствам.

У той жа час "праз 10 гадоў з моманту прыняцця СВПД усе палажэнні гэтай рэзалюцыі перастануць дзейнічаць", як і папярэднія сем рэзалюцыяў, якія тычацца ІЯП, адзначаецца ў праекце рэзалюцыі. "Рада Бяспекі завершыць разгляд ІЯП, і пункт "ядзернае нераспаўсюджванне" будзе выключаны са спісу пытанняў, якімі займаецца Рада", - гаворыцца ў дакуменце.

У праекце рэзалюцыі апісаны і механізм аднаўлення санкцый у дачыненні да Ірана ў выпадку парушэння ім умоў угоды. Пры выяўленні сур'ёзных парушэнняў адной з дзяржаў - сябраў "шасцёркі" яна можа папрасіць Раду Бяспекі вярнуцца да разгляду пытання і прыняць новую рэзалюцыю, якая дазволіць Тэгерану застацца па-за дзеяннямі санкцый. Аднак пры галасаванні гэтая краіна або любы пастаянны сябра Рады бяспекі можа накласці вета на рэзалюцыю. Пры гэтым ранейшыя санкцыі ў дачыненні да Ірана аўтаматычна вернуцца праз 30 дзён.

Са слоў назіральнікаў у штаб-кватэры ААН, такі механізм, у першую чаргу, пасуе інтарэсам ЗША, якія такім чынам застрахаваныя ад верагоднасці накладання вета на пастанову аб аднаўленні дзеяння санкцый з боку Кітая ці Расеі.

Раней заходні дыпламат з адной з краін - членаў РБ ААН паведаміў, што ў чацвер праект рэзалюцыі будзе абмяркоўвацца на ўзроўні экспэртаў, а затым вызначыцца дата галасавання. Паводле некаторых звесткаў, гэта адбудзецца ўжо ў пачатку наступнага тыдня.

Пастаянны прадстаўнік РФ пры ААН Віталь Чуркін выказаў здагадку, што Рада Бяспекі прыме рэзалюцыю аднагалосна. Надзеі на такое развіццё падзей выказвалі прадстаўнікі і іншых краін "шасцёркі".

Шматгадовы перамоўны марафон па іранскай праблеме завяршыўся ў мінулы аўторак, калі было абвешчана аб дасягненні пагаднення паміж "шасцёркай" і Іранам. Вынікам абмеркавання стаў сумесны ўсёабдымны план дзеянняў, які складаецца з асноўнага дакумента і пяці тэхнічных прыкладанняў. Бакі таксама ўзгаднілі праект рэзалюцыі, накіраваны напярэдадні ў Раду Бяспекі ААН.

У пагадненні гаворыцца, што Іран абавязваецца развіваць толькі мірную праграму асваення атама пад кантролем міжнародных пасрэднікаў, а Захад абяцае скасаваць санкцыі супраць Тэгерана, раней накладзеныя Злучанымі Штатамі, Еўразвязам і ААН. Пагадненне было аднагалосна прызнанае сусветнай супольнасцю гістарычным.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках