17 траўня 2024, Пятніца, 9:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крызіс-2015: на чым і як ашчаджаюць беларусы?

26

Большасць беларусаў пачалі ашчаджаць на куплях. Пры гэтым кожны чацвёрты скараціў свае выдаткі на прадукты харчавання.

Гэта вынікае са звестак Міжнароднага агенцтва сацыяльных і маркетынгавых даследаванняў (МАСМІ). Кампанія апытала тысячу рэспандэнтаў ва ўзросце ад 16 да 64 гадоў у Менску, абласных цэнтрах, сярэдніх і малых гарадах Беларусі ў чэрвені 2015 года, пішуць «Беларускія навіны».

Згодна з вынікамі апытання, 83,2% беларускіх гараджан пачалі эканоміць на таварах і паслугах з пачатку гэтага года. Пры гэтым 25,4% рэспандэнтаў скараціў свае выдаткі на прадукты харчавання.

Часцей за ўсё жыхары беларускіх гарадоў эканомяць на соках і нектары (37,7%), рыбе (33,8%), свініне і ялавічыне (33,6%).

«Як і ў папярэднія крызісныя перыяды, асноўным трэндам эканоміі для беларусаў становіцца пераключэнне на больш танныя айчынныя маркі. У першую чаргу гэта тычыцца прадуктаў харчавання: макарон, піва, мяса, рыбы, сокаў і нектараў. У катэгорыях, якія горш паддаюцца імпартазамяшчэнню (молатая і распушчальная кава, гарбата), спажыўцы пачынаюць пераходзіць на таннейшыя імпартныя маркі», - адзначаюць у МАСМД.

Акрамя гэтага, беларускія гараджане сталі эканоміць не толькі на прадуктах харчавання, але таксама на нехарчовых таварах. Так, амаль 40% гараджан скарацілі свае выдаткі на пральныя парашкі і сродкі для мыцця посуду.

«Большасць з іх таксама пачалі эканоміць дзякуючы пераходу на больш танныя айчынныя маркі гэтых сродкаў бытавой хіміі», - падкрэсліваюць даследчыкі.

Акрамя таго, прыкладна кожны трэці гараджанін імкнецца зэканоміць на касметыцы (гелях для душа, шампуні, зубной пасце).

«Часцей за ўсё яны таксама пачынаюць выбіраць больш танныя айчынныя маркі гэтых сродкаў», - кажуць у МАСМД.

Гандлёвыя сеткі яшчэ ў сакавіку гэтага года адзначалі, што беларускія пакупнікі сталі эканоміць і размяркоўваць свае выдаткі ў крамах больш асцярожна.

Да прыкладу, у сетцы крам «Алмі» пакупнікі перайшлі на больш танныя беларускія аналагі замест дарагіх імпартных тавараў. У сетцы крамаў «Віталюр» пакупнікі сталі адмаўляцца ад празмернасцяў і браць тавары ў больш танным сегменце.

Прычына таго, што беларусы сталі эканоміць - ў скарачэнні рэальных даходаў насельніцтва. Так, паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, за чатыры месяцы гэтага года рэальныя грашовыя даходы насельніцтва (за вылікам падаткаў, збораў, унёскаў і з улікам інфляцыі) знізіліся на 4,2% у параўнанні са студзенем-красавіком мінулага года.

«Калі скарачаюцца рэальныя даходы, у нас звычайна людзі абмяжоўваюць сябе не на сацыяльна значных таварах, а на тых таварах, якімі любяць сябе папесціць», - кажа аналітык Forex Club Валерый Палхоўскі.

Ён прагназуе працяг трэнду на зніжэнне рэальных даходаў насельніцтва і, адпаведна, эканомію пакупнікоў да канца гэтага года, бо «мы не дасягнулі дна».

Аднак у наступным годзе, на думку аналітыка, беларуская эканоміка будзе паступова ажываць.

«Мы вернемся на траекторыю росту. Наколькі актыўнай яна будзе, складана выказаць здагадку, бо сувязь паміж нашай і расейскай эканомікай досыць глыбокая і сур'ёзная. Я не схільны меркаваць, што Расея імгненна вернецца да росту. Гэты працэс будзе плаўным. Хутчэй за ўсё, гэтак жа будзе адбывацца і ў нас», - мяркуе Валер Палхоўскі.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках