16 траўня 2024, Чацвер, 11:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За скаргу на чыноўнікаў давядзецца заплаціць

33
За скаргу на чыноўнікаў давядзецца заплаціць

З прафесійных скаржнікаў пачнуць спаганяць дадатковыя сродкі.

Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон Рэспублікі Беларусь "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў". Пра гэта паведамляе прэс-служба прэзідэнта Беларусі, піша БелаПАН.

Канкрэтызаваная сфера дзеяння Закона: цяпер яго дзеянне не будзе распаўсюджвацца на звароты, якія выцякаюць са стасункаў паміж працаўніком і наймальнікам.

Змененыя падыходы да падліку тэрмінаў пры разглядзе зваротаў. Прынамсі, працяг тэрмінаў будзе пачынацца не з дня рэгістрацыі звароту, а з наступнага дня. Акрамя таго, пяцідзённы тэрмін, на працягу якога арганізацыі павінны прыняць пастанову паводле паступіўшых да іх зваротаў, якія не датычацца іх кампетэнцыі, будзе вылічацца ў працоўных днях.

У дакуменце замацаваны правы арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія разглядаюць звароты, дапоўнены пералік падстаў для адмовы грамадзянам у асабістым прыёме. Да гэтых падстаў аднесены зварот у невызначаныя дні і гадзіны, а таксама ў пытаннях, якія не ў кампетэнцыі арганізацыі.

Акрамя таго, удакладнены парадак разгляду электронных зваротаў. Напрыклад, замацаваны абавязак прадстаўнікоў заяўнікаў прыкладаць копіі дакументаў, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы. Прадугледжана магчымасць спынення перапіскі з заяўнікамі, якія накіроўваюць паўторныя звароты ў адну і тую ж арганізацыю, да кампетэнцыі якой іх разгляд не датычыцца.

Закон удакладняе выдаткі, якія могуць быць спагнаныя з заяўнікаў у выпадку сістэматычнага накіравання неабгрунтаваных зваротаў. Да іх аднесеныя сумы, якiя падлягаюць выплаце экспэртам, паштовыя выдаткі і выдаткі, звязаныя з выездам на месца разгляду звароту.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках