26 красавiка 2024, Пятніца, 17:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гоншчык «Формулы 1» Жуль Б'янкі памёр ад траўмаў

8
Гоншчык «Формулы 1» Жуль Б'янкі памёр ад траўмаў
ЖУЛЬ Б'ЯНКІ
ФОТА: Getty Images

Французскі гоншчык, які ў мінулым годзе атрымаў цяжкія траўмы ў выніку аварыі на Гран-пры Японіі, памёр увечары ў пятніцу.

25-гадовы Жуль Б'янкі, які выступаў за каманду "Маруся", быў у коме з 5 кастрычніка.

У складаных варунках надвор'я Б'янкі вылецеў з трасы і на хуткасці больш за 200 км у гадзіну ўрэзаўся ў эвакуатар, атрымаўшы сур'ёзную чэрапна-мазгавую траўму, паедамляе руская служба BBC.

"Жуль, як заўсёды, змагаўся да канца, але сёння ягоная бітва скончылася", - гаворыцца ў заяве бацькоў Б'янкі.

Гоншчык памёр ва ўніверсітэцкай бальніцы Ніцы непадалёк ад іхняга дома.

У камандзе "Маруся", якая цяпер выступае пад назвай "Манор", паведамілі, што "спустошаныя" горам. "Мы дзякуем калегаў Жуля, сяброў, фанатаў і ўсіх, хто праяўляў цёплыя пачуцці да яго ў апошнія месяцы Гэта дало нам вялікую сілу і дапамагло спраўляцца ў такія складаныя часы", - гаворыцца ў заяве бацькоў Б'янкі.

Б'янкі дэбютаваў у "Формуле-1" у складзе каманды "Маруся" у 2013 годзе. Ён таксама быў чальцом акадэміі маладых кіроўцаў Ферары і ў мінулым працаваў у гэтай камандзе ў якасці тэст-пілота.

Ён стаў першым гоншчыкам "Формулы-1", якія загінуў ад траўмаў, атрыманых пры аварыі, пасля трохразовага чэмпіёна свету бразільца Айртона Сены, які загінуў у італьянскай Імоле ў 1994 годзе.

На трасе ў японскай Судзукі Б'янкі ўрэзаўся ў эвакуатар, які прыбіраў балід нямецкага гоншчыка Адрыяна Суціля, які разбіўся на тым жа месцы на папярэднім крузе.

Пасля навіны пра смерць Б'янкі іншыя гоншчыкі "Формулы-1" выказалі спачуванні ягонай сям'і ў сацсетках.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках