25 красавiка 2024, Чацвер, 14:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронца абскардзіў у ААН дзеянні беларускай міліцыі

17
Праваабаронца абскардзіў у ААН дзеянні беларускай міліцыі
АЛЕГ ВОЛЧАК

Алег Волчак абскардзіць сваё затрыманне супрацоўнікамі міліцыі 27 студзеня 2012 года.

Міліцыянты сцвярджалі, што праваабаронца «лаяўся нецэнзурнай лаянкай і крычаў каля дома № 17 па бульвары Шаўчэнка ў Менску», не рэагуючы на іх заўвагі. 30 студзеня суд Цэнтральнага раёна Менска прызнаў Алега Волчака вінаватым паводле артыкула 17.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (дробнае хуліганства) і пакараў адміністрацыйным арыштам на чацвёра сутак, піша БелаПАН.

Праваабаронца паскардзіўся на беларускае правасуддзе ў КПЧ ААН, і ў красавіку 2014 года ягоная скарга была прынятая да разгляду. «Фактычна гэта першая скарга, якая зарэгістраваная паводле факту затрымання за дробнае хуліганства. Мы змаглі пераканаць экспэртаў, што гэта форма прэвентыўнага ціску, а не норма, як сцвярджае афіцыйная беларускі бок», - адзначыў Волчак.

Паводле ягоных слоў, каля месяца таму Беларусь заявіла Камітэту ў правах чалавека ААН аб адсутнасці законных падстаў для разгляду індывідуальнага паведамлення Волчака - як наконт яго прымальнасці, так і па сутнасці. Прынамсі, беларускі бок сцвярджае, што Волчак не вычарпаў усе наяўныя ўнутраныя сродкі прававой абароны, аднак якія - не паказвае.

Акрамя таго, у адказе афіцыйнага беларускага боку сцвярджаецца, што правы і свабоды Воўчака, прадугледжаныя Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах, не былі парушаныя.

Волчак, аднак, прытрымліваецца іншага меркавання. «У ліпені 2012 года я падаў скаргу ў парадку нагляду старшыні Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь, у жніўні гэтага ж года яе пакінулі без задавальнення. Такім чынам, думаю, што я ўжо тады вычарпаў усе эфектыўныя сродкі прававой абароны, якія прадстаўляюцца законамі Рэспублікі Беларусь», - заяўляе ён.

Акрамя таго, Волчак мяркуе, што Рэспубліка Беларусь парушыла ў дачыненні да яго артыкул 26 Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. «Маё затрыманне і асуджэнне былі заснаваныя на маёй праваабарончай дзейнасці, нязгодзе з палітычным і эканамічным курсам прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнка. Ужытыя ўладамі рэпрэсіўныя метады мелі мэтай падаўленне маёй актыўнай праваабарончай пазіцыі ў краіне», - перакананы ён.

На думку Волчака, разгляд ягонай скаргі ў Камітэце правоў чалавека пры ААН можа стварыць прэцэдэнт, які дазволіць абскардзіць на ўзроўні міжнароднай інстанцыі прэвентыўныя затрыманні дэмакратычных актывістаў у Беларусі.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках