29 красавiка 2024, панядзелак, 9:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іван Маеўскі адправіўся з «Анжы» на перадсезонны збор у Аўстрыю

1
Іван Маеўскі адправіўся з «Анжы» на перадсезонны збор у Аўстрыю

Хаўбек нацыянальнай каманды Беларусі паспяхова прайшоў медагляд у Махачкалінскім «Анжы».

Пра гэта паведамляе football.by.

Кантракт паміж Махачкалінскім клубам і Іванам Маеўскім, аднак, пакуль не падпісаны. На гэты момант уладжваюць некаторыя фармальнасці. Сёння хаўбек, паводле звестак крыніцы, разам з камандай адправіўся на перадсезонны збор у Аўстрыю.

Клуб са сталіцы Дагестана, які вярнуўся ў гэтым годзе ў расейскую прэм'ер-лігу, пагадзіўся заплаціць за Івана Маеўскага суму адступных, што хацеў атрымаць гаспадар польскай «Завішы» Радаслаў Осух, за якую выступаў беларус.

Пры гэтым сам гулец не скарыстаўся пунктам у кантракце, які дазваляе пакінуць польскую каманду бясплатна ў выпадку выхаду з вышэйшай лігі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках