29 красавiка 2024, панядзелак, 10:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вольга Гаварцова сенсацыйна перамагла Алізі Карнэ

20
Вольга Гаварцова сенсацыйна перамагла Алізі Карнэ
Вольга Гаварцова
ФОТА: GETTY IMAGES

2 ліпеня парадавала беларускіх заўзятараў тэнісістка Вольга Гаварцова.

У другім коле Уімблдона ёй супрацьстаяла 27-я ракетка свету францужанка Алізі Карнэ. Улічваючы, што Вольга Гаварцова цяпер у рэйтынгу WTA займае 122-ю пазіцыю, шанцы нашай зямлячкі на поспех у паядынку выглядалі даволі сціплымі, піша «Салiдарнасць».

Аднак беларуска прадэманстравала характар. Спярша яна перамагла ў стартавым сэце на тай-брэйку. А пасля таго, як у другім саступіла без варыянтаў, у трэцім Вольга разграміла спаборніцу.

7:6 (8:6), 2:6, 6:1 - далей ідзе беларуска. Наступнай яе спаборніцай будзе славачка Магдалена Рыбарыкава (65-е месца ў рэйтынгу WTA).

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках