29 красавiка 2024, панядзелак, 6:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка: «Выбары» на Данбасе - атака Масквы на Менскія пагадненні

3
Парашэнка: «Выбары» на Данбасе - атака Масквы на Менскія пагадненні
Пятро Парашэнка
ФОТА: REUTERS

Спроба тэрарыстаў правесці 18 кастрычніка незаконныя выбары на Данбасе будзе азначаць жорсткую атаку Расеі на менскія пагадненні.

Сёння прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка разам з кіраўніком Польшчы Браніславам Камароўскім пагутарыў з СМІ, падчас мерапрыемства прэзідэнт выказаў сваю пазіцыю аб незаконных выбарах на Данбасе, паведамляе «Укрінформ».

«Я ніколі не каментаваў і не збіраюся каментаваць выказванні тэрарыстаў. Але мяркую, што гэтыя заявы належаць пакуль не тэрарыстам. Калі гэтыя заявы будуць адобраныя Расейскай Федэрацыяй, то мы, на жаль, маем вельмі небяспечныя і непрыемныя прэцэдэнты. Спроба правесці выбары 18 кастрычніка незаконная , ні ў адпаведнасці з Менскімі дамоўленасцямі, ні ў адпаведнасці з украінскім заканадаўствам, ні ў адпаведнасці з крытэрамі АБСЕ. Фальшывыя выбары будуць азначаць жорсткую атаку Расейскай Федэрацыі на Менск-2 », - сказаў Парашэнка.

Так, са слоў прэзідэнта, менскі пратакол ад 5 верасня 2014 года быў атакаваны 2 лістапада, калі расейскія ўлады правялі незаконныя выбары на акупаваных тэрыторыях Данецкай і Луганскай абласцей, якія разбурылі ўвесь прагрэс, што быў напрацаваны для імплементацыі менскага працэсу.

«Упэўнены, што гэта будзе вельмі безадказна і будзе мець разбуральныя наступствы для працэсу дээскалацыі ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей. Спадзяюся, што гэтага не будзе», - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Раней паведамлялася, што верхавод «ДНР» Аляксандр Захарчанка заявіў пра намер правесці мясцовыя выбары 18 кастрычніка.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках