26 красавiка 2024, Пятніца, 15:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы вывелі формулу шчаслівага шлюбу

10
Навукоўцы вывелі формулу шчаслівага шлюбу

Навукоўцы з Універсітэта Місуры ў Канзас-Сіці вывелі формулу шчаслівага шлюбу.

Спецыялісты правялі даследаванне, высветліўшы, што 28 з 30 апытаных шлюбных пар, якія ўважаюць свой шлюб за шчаслівы, займаюцца сэксам часцей, чым спрачаюцца і сварацца, у той час, як усе 12 апытаных шлюбных пар, якія называюць свой шлюб няшчасным, лаюцца часцей, чым займаюцца каханнем, паведамляе «Новое время».

Вынікі новага даследавання навукоўцаў з Універсітэта Місуры пацвярджаюць здагадкі Джона Говарда і Робін Доўз, якія адкрылі простую формулу шчаслівага шлюбу яшчэ ў 1974 годзе ў выніку эксперыменту, у якім 23 шчаслівыя сямейныя пары мелі дадатнае значэнне, напрыклад, сэкс часцей, чым сваркі, а 3 няшчасныя пары мелі адмоўнае значэнне - сэкс радзей, чым сваркі.

Выданне Business Insider паведамляе, што простая формула шчаслівага шлюбу выглядае так:

Сэкс - сваркі = Х

Х > 0 = шчаслівы шлюб

Х < 0 = няшчасны шлюб

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках