3 траўня 2024, Пятніца, 10:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выкладчык аграрнага каледжа за хабар выконваў курсавыя праекты

12
Выкладчык аграрнага каледжа за хабар выконваў курсавыя праекты

УСК Гомельскай вобласці скончыў расследаванне справы за атрыманне хабару ў дачыненні да супрацоўніка Буда-Кашалёўскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа.

Выкладчык дысцыпліны «Тэхнічнае абслугоўванне сельскагаспадарчай тэхнікі» з кастрычніка 2012 года да сакавіка 2015 года за незаконнае матэрыяльнае ўзнагароджанне выконваў ад імя навучэнцаў курсавыя праекты па дысцыпліне, якую выкладаў. Затым абвінавачваны без належнай праверкі ведаў вучняў альбо наогул без якой-небудзь праверкі пры прыёме сваіх курсавых праектаў выстаўляў ім станоўчыя адзнакі ў адпаведную ведамасць, журнал навучальных заняткаў і заліковую кніжку, піша БелаПАН.

Абвінавачаны атрымліваў ад навучэнцаў грашовыя сродкі ў замежнай валюце і беларускіх рублях, а таксама таварна-матэрыяльныя каштоўнасці. Памер хабару складаў як правіла суму, эквівалентную 50 далярам. Устаноўленыя факты перадачы абвінавачанаму каністраў з бензінам і дызельным палівам.

Супрацьпраўныя дзеянні выкладчыка каледжа насілі сістэмны характар. Практычна ўсе дапытаныя паводле крымінальнай справы навучэнцы распавялі, што ведалі пра магчымасць замовы ў педагога выканання пэўнай «паслугі».

Следствам сабраныя доказы па 21 эпізоду злачыннай дзейнасці абвінавачанага. На маёмасць выкладчыка накладзены арышт на суму звыш 300 млн беларускіх рублёў, у тым ліку на аўтамабіль «Toyota RAV4» 2014 выпуску.

Следчай управай унесенае прадстаўленне ў Буда-Кашалёўскі аграрна-тэхнічны каледж аб ліквідацыі прычын і ўмоў, якія садзейнічалі ўчыненню злачынстваў. Паводле вынікаў разгляду прадстаўлення і правядзення службовай праверкі ў каледжы кіраўніцтвам установы адукацыі ўжытыя захады рэагавання, сярод якіх прыцягненне пецярых службовых асоб да матэрыяльнай адказнасці і распрацоўка комплексу захадаў, накіраваных на прадухіленне карупцыйных злачынстваў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках