20 красавiка 2024, Субота, 12:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Хамайда: Рэжым больш за ўсё баіцца байкоту «выбараў»

5
Барыс Хамайда: Рэжым больш за ўсё баіцца байкоту «выбараў»
Барыс Хамайда
ФОТА: FREEREGION.INFO

Масы людзей, якія арганізавана не прыйшлі галасаваць - гэта першы крок да рэальнага негвалтоўнага супраціву і Плошчы.

Пра гэта ў інтэрв'ю сайту charter97.org распавёў вядомы віцебскі апазіцыянер Барыс Хамайда.

- У панядзелак, 20 ліпеня, Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групе Мікалая Статкевіча. Як вы пракаментуеце тое, што адбылося?

- Я думаю, што прыхільнікі Мікалая Статкевіча памылкова звярнуліся ў ЦВК, бо гэта не легітымны орган. У свой час Мікалай Статкевіч паспрабаваў «гуляць» паводле правіл, устаноўленых рэжымам - і апынуўся ў турме.

За Мікалая Статкевіча нам трэба змагацца ўвесь час, без усялякай сувязі з гэтымі так званымі «выбарамі». А разлічваць на ЦВК - гэта несур'ёзна. Акрамя таго, гэты ход мог заблытаць простых людзей. Людзі могуць не зразумець, што адбываецца. І падумаць, што «выбары» - гэта не прафанацыя, а нешта сур'ёзнае. А «выбары» - гэта проста спектакль.

Правільным ходам з боку людзей, якія ўвайшлі ў ініцыятыўную групу Статкевіча, цяпер быў бы заклік да байкоту. Трэба заклікаць не «прагінацца» пад не легітымны рэжым і не гуляць паводле яго правіл. І важны аргумент для такога прызыву - тое, што Мікалай Статкевіч сядзіць у турме.

Я мяркую, самым моцным ходам будзе заклік толькі да байкоту і агітацыя толькі за байкот. Калі хтосьці не зможа адкрыта да гэтага заклікаць, улічваючы заканадаўчае абмежаванне, можа карыстацца рознымі метадамі. Напрыклад, абыграць гэта, як заклік галасаваць за «Пятра Пятровіча Пятрова». Такога кандыдата няма, і людзі зразумеюць, што іх заклікаюць байкатаваць «выбары».

- Але, акрамя сталага «кандыдата на выбарах», зарэгістравана яшчэ сем ініцыятыўных груп. Як бы вы ацанілі гэтую сітуацыю?

- Я мяркую, што ўсе, хто зарэгістраваны, яны - вольна ці мімаволі - працуюць на незаконны рэжым. Хтосьці свядома. Хтосьці гэтага проста не разумее. Але, прабачце, калі вы не разумееце відавочнага - навошта спрабуеце заняць такую пасаду?

Так што, ніякіх «кандыдатаў» цяпер няма - адна суцэльная прафанацыя. Неабходны толькі байкот. Напраўду, рэжым баіцца, страшна баіцца байкоту. Калі ў дзень галасавання ўчасткі будуць пустымі - гэта будзе катастрофай. Яны зразумеюць, што людзі, якія масава і арганізавана не прыйшлі галасаваць - гэта першы крок да рэальнага негвалтоўнага супраціву.

Потым гэтыя людзі выйдуць на Плошчу. А байкот - гэта як першы крок. Гэта як першыя крокі дзіцяці - спачатку невялікія, а потым усё больш упэўненыя. Народу трэба паступова падымацца і ісці. І байкот «выбараў» - самы першы і самы важны крок.

- Якім чынам можна зафіксаваць факт байкоту?

- Калі прытрымлівацца логікі, то раз выбары незаконныя - то і афіцыйна кантраляваць іх не варта. Але актывісты для фіксацыі байкоту патрэбныя. Толькі кантроль свой яны павінны праводзіць, не звяртаючыся да не легітымнай улады.

Як гэта выглядае на практыцы? У 2008 годзе, на парламенцкіх «выбарах», я арганізаваў на ўчастку такі кантроль. Я не насіў у камісію ніякіх папер і не рэгiстраваўся ў іх. Я проста садзіўся каля ўваходу на выбарчы ўчастак і лічыў, што называецца, «па галовах». Гэта самы дзейсны метад.

Паводле маіх падлікаў, на ўчастак з'явілася 35% выбаршчыкаў. Я правёў каля ўваходу на ўчастак 6 дзён - 5 дзён папярэдняга галасавання і асноўны дзень «выбараў». Міма мяне ніхто не мог прайсці, і я атрымаў дакладную лічбу яўкі. Вось такім чынам можна праводзіць кантроль.

Але нельга звяртацца ў так званыя «камісіі». Гэта фактычна азначае прызнаваць іх «законнасць». Трэба знайсці такіх людзей - пенсіянераў, тых, хто не баіцца - і арганізаваць свой кантроль.

Вядома, да мяне падыходзілі супрацоўнікі міліцыі. Але я нічога не парушаў: я знаходзіўся не на выбарчым участку, а перад уваходам. І мне нічога не маглі зрабіць.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках