26 красавiка 2024, Пятніца, 2:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Чыжоўцы ратавальнікі дасталі мужчыну з смеццеправода: «Я хацеў схавацца ад сяброў»

6

Таварышаў, ад якіх мужчына няўдала схаваўся, на месцы ўжо не было.

Сёння ноччу ў МНС патэлефанавалі - на вуліцы Чырвонаслабадской у смеццеправодзе знаходзіцца чалавек. Ратавальнікі выявілі мужчыну, які захрас у ствале смеццеправода на ўзроўні восьмага паверху дзевяціпавярховіка. Ён прасіў аб дапамозе. Пазней пацярпелы распавёў пацешную гісторыю пра тое, як трапіў у шахту.

Прэс-сакратар Менскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі паведаміў падрабязнасці са слоў відавочцаў. Як прызнаўся сам пацярпелы, у смеццеправод ён забраўся, каб схавацца ад сяброў. Маладзён падняўся на тэхнічны паверх, залез у шахту, але праваліўся і затрымаўся на ўзроўні восьмага паверха, піша onliner.by.

Там ён прабыў не менш за пяць гадзін. І толькі праз гэты час сябры надумалі выклікаць хуткую. Хуткая ў сваю чаргу звярнулася па дапамогу ў МНС. Таварышаў, ад якіх мужчына няўдала схаваўся, на месцы ўжо не было.

Ратавальнікі дасталі «закладніка» абставінаў пры дапамозе выратавальнай вяроўкі з тае ж адтуліны на тэхнічным паверсе, у якую ён праваліўся, і перадалі брыгадзе хуткай дапамогі.

З папярэднім дыягназам «пашкоджанні хрыбетніка, ніжніх канечнасцяў, сіндром працяглага сціскання» мужчына дастаўлены ў бальніцу. Прычына здарэння высвятляецца. Ці быў пацярпелы ў стане алкагольнага ап'янення, не паведамляецца.

Такі ж выпадак адбыўся ў Менску ў траўні: на вуліцы Кальцова, 32 у смеццеправодзе на ўзроўні трэцяга паверху захрас чалавек і не змог выбрацца без дапамогі ратавальнікаў. Ён атрымаў лёгкую ступень чэрапна-мазгавой траўмы.

ФОТА: МНС
Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках