26 красавiка 2024, Пятніца, 9:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбух у гатэлі для дыпламатаў у Самалі: 10 загінулых

Выбух у гатэлі для дыпламатаў у Самалі: 10 загінулых

У сталіцы Самалі горадзе Магадзішу ў выніку выбуху ў гатэлі загінулі прынамсі 10 чалавек.

Смяротнік на грузавіку заехаў у будынак гатэля Jazeera, размешчанага побач з аэрапортам Магадзішу. У гэтым гатэлі падчас паездак у Самалі часта спыняюцца дыпламаты, раней ён ужо зазнаваў напады, паведамляе расейская служба BBC.

Выбух разбурыў частку будынка і некаторыя крамы паблізу. Мяркуюць, што звесткі аб колькасці ахвяр не канчатковыя.

Са слоў карэспандэнта ВВС на месцы падзей, разбураны будынак уяўляе сабой адну з найгоршых карцін, якую журналіст калі-небудзь бачыў у Магадзішу. Цяпер карэты хуткай дапамогі пачалі вывозіць целы загінулых.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках