24 красавiка 2024, Серада, 2:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вольга Нікалайчык: Не бачу логікі ў пазіцыі Марыны Адамовіч

16
Вольга Нікалайчык: Не бачу логікі ў пазіцыі Марыны Адамовіч
Вольга Нікалайчык

Нельга ўдзельнічаць у фальсіфікацыі на карысць Лукашэнкі.

Пра гэта беларуская рэжысёрка і грамадская актывістка Вольга Нікалайчык расказала ў інтэрв'ю сайту charter97.org

- Сёння Марына Адамовіч, жонка Мікалая Статкевіча, агучыла ягоны зварот, у якім, з яе слоў, гаворыцца пра тое, што «ўдзел часткі апазіцыі робіць малаэфектыўным байкот выбараў». Таксама прагучаў заклік да тых, хто прыйдзе на выбарчыя ўчасткі, «напісаць сваё пасланне ў бюлетэні, якое б дакладна сведчыла аб непрыманні палітыкі кіроўнага рэжыму». Ці падтрымліваеце вы, як чалец ініцыятыўнай групы Мікалая Статкевіча гэтыя заявы?

- Гэтую пазіцыю са мной ніхто не ўзгадняў. Агулам, у ініцыятыўнай групе Мікалая Статкевіча больш за 1,5 тысяч чалавек. Напэўна, цяжка ўзгадніць пазіцыю аб «выбарах» з усімі і зрабіць заяву ад імя ўсіх.

Але я дакладна ведаю, што ўсе бюлетэні, якія будуць кінутыя ў скрыні, будуць «палічаныя» на карысць Аляксандра Лукашэнкі. А байкот - гэта тая мадэль, якая дазволіць паламаць план дзеянняў урадавай «хунты». Той план, паводле якога карумпаваная ўлада дзейнічае ўжо 20 гадоў. Дзякуючы байкоту мы можам хоць бы «перабіць» іх мадэль падзей 11 кастрычніка, іх план.

А калі мы прыйдзем на ўчасткі і дамо свае пашпарты чальцам камісій - мы проста паўдзельнічаем у фальсіфікацыі на карысць Лукашэнкі. А калі мы не прыйдзем - яны вымушаныя ўжо будуць прыдумляць, як з гэтым быць. Я прытрымліваюся пазіцыі байкоту «выбараў», бо я гэтую пазіцыю разумею.

А тую пазіцыю, якая была агучаная Марынай Адамовіч, я проста не разумею. Магчыма, у ёй ёсць нейкая свая логіка, але я на сёння яе не бачу.

- Вы можаце аргументаваць сваю пазіцыю, пазіцыю байкоту, так каб гэта было зразумела ўсім суграмадзянам?

- Байкот - гэта значыць пустыя ўчасткі. Гэта значыць, што Лукашэнка і Ярмошына задумаюцца, як ім на гэты раз сфальсіфікаваць «выбары».

На гэты момант галоўная задача - расказаць людзям, у чым складаецца ідэя байкоту. У нас вельмі мала часу. Але людзі павінны зразумець, чаму менавіта байкот, а не іншыя варыянты стаўлення да «выбараў».

Хачу сказаць тым, хто разумее неабходнасць байкоту: не бойцеся распаўсюджваць гэтую ідэю. Можна пісаць пра гэта на асфальце, можна на паперы і распаўсюджваць у грамадскіх месцах.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках