29 красавiка 2024, панядзелак, 14:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэвід Кэмеран: Мы гатовыя да авіяўдару па баевіках у Лівіі і Сірыі ў выпадку пагрозы

Дэвід Кэмеран: Мы гатовыя да авіяўдару па баевіках у Лівіі і Сірыі ў выпадку пагрозы
Дэвід Кэмеран
ФОТА: REUTERS

Прэм'ер-міністр Дэвід Кэмеран заявіў, што гатовы нанесці авіяўдары па мэтам ісламскіх баевікоў у Лівіі ды Сірыі, каб прадухіліць атакі на Брытанію.

Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на Reuters.

"Калі будзе пагроза для Брытаніі ці нашых людзей на вуліцах, мы здольныя спыніць яе, ужыўшы неадкладныя захады ў адказ на гэтую пагрозу, - адзначыў ён. - Як прэм'ер-міністр, я заўсёды хацеў паспрабаваць звярнуцца да гэтых захадаў. Справа ў тым, што ўсё роўна, адкуль зыходзіць праблема - з Лівіі ці Сірыі, або з якога іншага месца".

Брытанія павялічыла ўзровень пагрозы тэрактаў у краіне да аднаго з самых высокіх у жніўні мінулага года, адзначыўшы, што існуе "высокая імаверансць" тэрактаў.

Нагадаем, міністр абароны Вялікай Брытаніі Майкл Фэлан гатовы выступіць з прапановай аб нанясенні ўдараў па пазіцыях баевікоў групоўкі "Ісламская дзяржава" ў Сірыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках